Курс валютпокупкапродажа
USD315.5316.5
EUR343345
RUR5.545.57
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі не выявіў парушэнняў закона ў дэкрэце № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015 года


Гэта вынікае з адказу КС на электронныя звароты грамадзян з просьбай праверыць канстытуцыйнасць дэкрэта.
Канстытуцыйны суд не выявіў парушэнняў закона ў дэкрэце № 3

Адказ размешчаны на сайце Канстытуцыйнага суда. "Ацэньваючы канстытуцыйнасць законаў, якiя прадугледжвалi ўнясенне зменаў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (у частцы аднясення збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, уведзенага дэкрэтам, да рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлiн)) і ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (у частцы замацавання адміністрацыйнай адказнасці за нявыплату або няпоўную выплату названага збору), Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што такое прававое рэгуляванне грунтуецца на палажэннях артыкулаў 56 і 133 Канстытуцыі і накіраванае на выкананне абавязку плаціць законна ўстаноўленыя падаткi, пошлiны i iншыя плацяжы. Выплата падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў з`яўляецца безумоўным патрабаваннем дзяржавы, што вынікае з канстытуцыйнага абавязку кожнага браць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў (артыкул 56 Канстытуцыі)", — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, КС не выявіў прабелаў, калізій і прававой недакладнасці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэнне і якія з`яўляюцца падставай для распачынання вытворчасці па справе аб іх выключэнні.

Пры гэтым адзначаецца, што згодна з заканадаўствам прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у КС мае права ўносіць прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Вярхоўны суд і Савет міністраў. Для грамадзян "устаноўлены ускосны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя". "Разглядаць пытанні аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў па ўласнай ініцыятыве і на падставе зваротаў грамадзян Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны", — паведамляе КС.

"Грамадзяне, якія мяркуюць, што іх правы, свабоды і законныя інтарэсы парушаюцца прымененым у канкрэтным рашэнні дзяржаўнага органа або пастанове суда агульнай юрысдыкцыі нарматыўным прававым актам, маюць права звярнуцца з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці гэтага нарматыўнага прававога акта да вышэйзгаданых упаўнаважаных органаў, надзеленых правам унясення ў Канстытуцыйны суд такіх прапаноў", — сказана ў адказе суда.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь. Неплацельшчыкам пагражае штраф або адміністрацыйны арышт да 15 сутак з прыцягненнем да грамадскіх прац.

Дакумент выклікаў рэзкую крытыку з боку грамадзян і эканамічных аналітыкаў. З лютага гэтага года ў розных гарадах Беларусі праводзяцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адмены дэкрэта.

На нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся прыпыніць спагнанне падатку да карэкціроўкі дэкрэта, але падкрэсліў, што адмяняцца ён не будзе. Паводле слоў Лукашэнкі, дэкрэт з`яўляецца не эканамічным і фінансавым, "ідэалагічным і маральным". "Ніякіх там вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэтай гэтага дэкрэта з`яўляецца адно — прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён прызнаў "агіднае і безадказнае выкананне дэкрэта з боку адказных чыноўнікаў".

Апазіцыйныя лідары, у сваю чаргу, заявілі пра намер працягваць акцыі пратэсту да поўнай адмены дэкрэта № 3.

БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2017
 
Дата публикации:15.03.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:37
 
Ключевые слова:
Оппозиция Марш дармоедов Декрет №3 Конституция Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме