Курс валютпокупкапродажа
USD364366.14
EUR418.42422.29
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Дзве каманды праграмістаў з Беларусі пазмагаюцца за права ўдзельнічаць у фінале конкурсу Imagine Cup у ЗША


Пра гэта паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве Microsoft.
Дзве каманды праграмістаў прадставяць Беларусь на рэгіянальным этапе конкурсу Imagine Cup — 2018 і пазмагаюцца за права ўдзельнічаць у міжнародным фінале ў ЗША, арганізатарам якога з`яўляецца кампанія Microsoft.

Конкурс Imagine Cup — гэта магчымасць пачаць паспяховую кар`еру і атрымаць стартавы капітал на адкрыццё бізнесу ў сферы інфармацыйных тэхналогій. У нацыянальным этапе конкурсу ўзялі ўдзел шэсць каманд. Пераможцамі сталі SmartLamp з Полацка і SlutskTeam са Слуцка. Журы ацэньвала праекты па некалькіх крытэрах, сярод якіх інавацыйнасць, запатрабаванасць, каштоўнасць і канкурэнтаздольнасць. Адной з асноўных умоў конкурсу стала выкарыстанне ў праекце праграмнага прадукту Microsoft Azure.

Каманда SmartLamp прадставіла праект "разумнай" святлодыёднай лямпы — дэкаратыўнага прыбора, які ідэнтыфікуе чалавека па голасе. Перад першым уключэннем лямпы карыстальнік рэгіструецца на сайце і атрымлівае рахунак, прывязаны да прылады. Далей наладжваецца галасавая рэгістрацыя і ствараецца падборка светлавых эфектаў. Лямпа ўключаецца голасам і прайграе раней зададзеныя эфекты. Карыстальнікі-энтузіясты могуць распрацоўваць і дадаваць новыя светлавыя эфекты. У сваім праекце каманда выкарыстоўвала кагнітыўныя сэрвісы Microsoft па распазнаванні маўлення.

Каманда SlutskTeam прадэманстравала праект пад назвай TheBestConsultant, які прызначаны для паляпшэння сферы абслугоўвання. Асноўная ідэя — стварэнне праграмна-інжынернага комплексу, які з дапамогай камер відэаназірання і спецыяльных алгарытмаў падкажа кансультанту спосаб зносін з кліентам.

Удзельнікі нацыянальнага фіналу Imagine Cup прадставілі праекты, якія могуць прымяняцца ў розных сацыяльных сферах. Так, каманда Wandle прадэманстравала сэрвіс для разумнага кіравання званкамі і паведамленнямі на смартфонах, каманда Vedex — дадатак для правядзення школьных доследаў у віртуальнай рэальнасці, каманда Owls — праект для людзей з абмежаваным успрыманнем каляровага зроку, які дапаможа пазбавіцца ад дэфекту пры працы за камп`ютарам.

Пераможца рэгіянальнага этапу конкурсу атрымае магчымасць адправіцца ў ЗША на фінал Imagine Cup — 2018 і пазмагацца за галоўны прыз — 100 тысяч долараў на далейшае развіццё свайго праекта. Рэгіянальны этап конкурсу сярод краін СНД адбудзецца 19 мая ў Мінску.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2018
 
Дата публикации:12.05.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Стартап Конкурс Imagine Cup Программирование Microsoft Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме