https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


«Мы хочам убачыць ваш гуманізм»: бежанцы ўчынілі стыхійны мітынг у ТЛЦ


Звароты да Папы Рымскага, Еўропы і заклікі да гуманізму — 3-га снежня некалькі дзясяткаў бежанцаў у ТЛЦ выйшлі на стыхійны мітынг.
Каля 15.00 каля аднаго з уваходаў у транспартна-лагістычны цэнтр, дзе знаходзіцца пункт часовага размяшчэння бежанцаў, прайшоў стыхійны мітынг. Некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх было нямала дзяцей, сталі з рукапіснымі плакатамі. На іх звароты да Папы Рымскага, Еўропы: «Ваша маўчанне забівае нас», «Мы хочам убачыць ваш гуманізм».

«Мы не вернемся ў Ірак. Дзеля будучыні нашых дзяцей мы хочам у Еўропу. Надыходзіць зіма, дзеці хварэюць, няўжо яны не могуць вырашыць наша пытанне», — распавядае адзін з бежанцаў.

«Мы хочам, каб нам адкрылі дарогу. Пашкадуйце нашых дзяцей», — кажаце яшчэ адзін выхадзец з іракскага Курдыстана.

Бежанцы спадзяюцца, што іх заклікі будуць пачутыя.

Звязда, 3 снежня 2021
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Права человека Митинг Брузгі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме