https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Мы павінны бачыць нават самую малую агрэсіўнасць супраць Беларусі". Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўніцтва сілавога блока забяспечыць самую жорсткую дысцыпліну ў воінскіх падраздзяленнях і высокі ўзровень кантролю на беларускай граніцы.
Кіраўнік дзяржавы 27 лютага правёў нараду па пытаннях фінансавання закупак прадукцыі ваеннага прызначэння. Далей у Прэзідэнта адбылася нарада з сілавым блокам у вузкім складзе. Напярэдадні трохдзённага дзяржаўнага візіту ў Кітай Аляксандр Лукашэнка запрасіў да сябе кіраўнікоў ваенных і сілавых ведамстваў абмеркаваць абстаноўку ўнутры краіны і за яе межамі.

"У святле падзей унутранага характару, і перш за ўсё знешняга, хацеў бы пачуць з вашых вуснаў характарыстыку ўнутрыпалітычнага і ваеннага складніка вакол нашай Беларусі. Яшчэ раз хачу падкрэсліць і арыентаваць вас, і запатрабаваць ад вас самай жорсткай дысцыпліны ў воінскіх падраздзяленнях МУС і КДБ. Самай жорсткай дысцыпліны! Кожны павінен займацца сваёй справай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"У нас немалая колькасць людзей у пагонах. Усе ўзброеныя. Гэта людзі, мэта якіх - абарона сваёй Айчыны. Гэтым нам трэба карыстацца. Дысцыпліна і выкананне сваіх абавязкаў. Асабліва на граніцы. Я, калі гавару пра граніцу, гэта не значыць, што гэта падраздзяленне Лапо (старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо) і ўсё. Гэта міліцыя, гэта КДБ, гэта ваенныя - мы ўсе павінны бачыць на рубяжах нашай краіны любую, нават самую малую агрэсіўнасць у адносінах да нашай дзяржавы, каб прыняць адпаведныя меры рэагавання, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Яны выкарыстоўваюць любыя выпадкі для таго, каб ускалыхнуць сітуацыю ў Беларусі. І яны будуць гэта рабіць. Я прашу вас і патрабую ад вас выканаць гэтыя ўстаноўкі. Усё астатняе - за мной".

27 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Вооружённые силы Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме