https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: узвядзенне Польшчай агароджы на мяжы з Беларуссю ставіць пад пагрозу існаванне еўрапейскага зубра


Дзеянні Польшчы па ўзвядзенні агароджы на мяжы з Беларуссю паўторна ставяць пад пагрозу існаванне еўрапейскага зубра. Такую інфармацыю агучылі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
У бягучым годзе спаўняецца 100 гадоў аднаўленню еўрапейскага зубра як віду — рашэнне аб гэтым было прынята ў 1923 годзе ў Парыжы на I Міжнародным кагрэсе па ахове прыроды. На той момант ва ўсім свеце заставаліся толькі 52 чыстакроўныя еўрапейскія зубры — яны і сталі заснавальнікамі ўсяго сучаснага пагалоўя. У 1929 годзе пачаліся работы па адраджэнні папуляцыі зуброў у Белавежскай пушчы.

«Цяпер Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце па колькасці зуброў, якія вольна жывуць. У Белавежскай пушчы, паводле ўліку 2022 года, жыве каля 1400 асобін. Дзеянні Польшчы па ўзвядзенні агароджы на граніцы з Беларуссю паўторна ставяць пад пагрозу існаванне еўрапейскага зубра. Штучная загарода немінуча прывядзе да ізаляцыі папуляцыйных груповак і абяднення генафонду зуброў як найбольш генетычна неабароненага віду», — падкрэслілі ў МЗС.

Пасля знікнення ў дзікай прыродзе і штучнага аднаўлення генетычная разнастайнасць белавежскай папуляцыі зубра і так вельмі нізкая, агароджа стварае дадатковую пагрозу, звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Як адзначыў прадстаўнік польскага офіса Сусветнага фонду дзікай прыроды Томаш Пяцольд-Княжэвіч, «вяртанне калючага дроту з’яўляецца фактарам, які можа звесці на нішто намаганні па абароне прыроды, што прыкладаліся на працягу апошніх 30 гадоў».

Еўрапейскія вучоныя-біёлагі таксама не застаюцца ўбаку ад праблемы. "У якасці бар’ера сцяна прывядзе да ізаляцыі тэрыторыі ў заходняй і ўсходняй частках Белавежскай пушчы, якую насяляюць зубры, што спыніць перамяшчэнне многіх відаў жывёл і паток іх генаў«,- заўважылі яны ў адкрытым пісьме.

«Калі не прыняць рашучых дзеянняў цяпер, цалкам магчыма, што праз пару дзясяткаў гадоў зноў давядзецца збіраць міжнародны кангрэс і пачынаць спачатку працэс аднаўлення папуляцыі еўрапейскіх зуброў», — рэзюмавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Звязда, 10 сакавіка 2023
 
Дата публикации:10.03.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:494
 
Ключевые слова:
Граница Польша Охрана природы Европейский зубр Красная Книга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме