https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анфімаў: дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" набыла агульнанацыянальны размах


Дэлегацыя Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў на чале з першым намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанідам Анфімавым 23 снежня наведала Беларускі дзіцячы хоспіс.
Кіраўніцтву хоспіса перададзены навагоднія падарункі і грашовыя сродкі, сабраныя супрацоўнікамі Выканаўчага камітэта СНД у час штогадовай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

"Узнікшае больш за чвэрць стагоддзя таму пачынанне па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па аказанні дапамогі дзецям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, стала прадметам пільнай увагі з боку дзяржавы. Дзяржава ўсяляк стараецца падтрымаць гэтых людзей, правесці акцыю, атрымаўшую назву "Нашы дзеці", з удзелам усіх грамадзян Беларусі. У нас гэта выхоўвае пачуццё яднання, дабрыні і саўдзелу ў іх лёсе. Гэта акцыя набыла агульнанацыянальны размах: у ёй удзельнічаюць практычна ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, работнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у краіне, работнікі міжнародных арганізацый. Вядома, Выканкам СНД як шматнацыянальная арганізацыя, дзе працуюць прадстаўнікі іншых дзяржаў СНД, таксама не мог застацца ўбаку ад гэтага добрага пачынання і прыняў актыўны ўдзел у акцыі "Нашы дзеці", - расказаў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, Дзіцячы хоспіс даўно пад шэфствам Выканкама СНД. "Нас звязваюць добрыя, дружалюбныя ўзаемаадносіны. Мы закупілі дзіцячыя цацкі, а астатнія грашовыя сродкі пералічылі на рахунак Дзіцячага хоспіса. Акрамя таго, работнікі Выканкама СНД прынялі ўдзел у акцыі, якая праводзіцца па ініцыятыве МЗС, - сабралі навагоднюю карзіну для састарэлых і інвалідаў, якія знаходзяцца на лячэнні і выпісцы ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце нумар 2 Мінска, - адзначыў першы намеснік старшыні. - Гэта акцыя робіць нас сапраўды дабрэйшымі, больш чулымі да чужой бяды і дапамагае ўсім разам, як кажуць, талакой вырашаць праблемы людзей, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. У Беларусі мы моцныя яшчэ тым менталітэтам, які нам дастаўся з часоў Савецкага Саюза, усе жывём у адзінай сям`і".

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі з 15 снежня па 15 студзеня. У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізуюцца навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі мясцовай улады наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем`і, віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб`яднанні і іншыя арганізацыі.

23 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:769
 
Ключевые слова:
Акция Наши дети Новый год Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме