https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Макей расказаў, куды Беларусь накіруе $1,5 млрд крэдыту ад Расіі


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв`ю выданню "Известия" расказаў, куды Беларусь накіруе $1,5 млрд крэдыту ад Расіі.
"Мы павінны шукаць шляхі процідзеяння. І шукаць лягчэй за ўсё разам. Мы не такая вялікая і магутная дзяржава, як Расія, і, вядома, паасобку складана процістаяць гэтым санкцыям. Таму трэба шукаць абходныя шляхі процідзеяння, і імпартазамяшчэнне - гэта адзін з такіх варыянтаў. Я ведаю, што па даручэнні нашых кіраўнікоў мы вельмі цесна працуем над гэтым пытаннем", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што раней Беларусь і Расія атрымлівалі набор тэхналогій і прадукцыі на Захадзе, цяпер сітуацыя прымусіла задумацца над тым, каб самім вырабляць гэта.

"Паверце, мы ўжо даволі значна рушылі наперад у гэтай сферы. Тыя $1,5 млрд крэдыту, якія будуць накіраваны на імпартазамяшчэнне, патрэбны для таго, каб мы пачалі вырабляць прадукцыю, якая раней закуплялася на Захадзе. Напрыклад, розныя прадметы мікраэлектронікі, буйнагабарытныя падшыпнікі, святлоабсталяванне. Цяпер распрацавана каля 14 інвестыцыйных праектаў, карысных і Беларусі, і Расіі, і частка з іх ужо на стадыі рэалізацыі. Гэтыя $1,5 млрд пойдуць на тое, каб завяршыць іх", - заявіў міністр.

14 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:838
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Импортозамещение Инвестиции Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме