https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нарвэскі журналіст: “Такія тэракты ня робяць адзіночкі”


"...Такое ня можа зьдзейсьніць адзіночка. Гэтаму нас вучыць гісторыя. Для плянаваньня і зьдзяйсьненьня патрэбныя саўдзельнікі. Шакуе тое, як тэрарыст брутальна выкарыстаў усе слабыя пазыцыі нарвэскага грамадзтва..."
Так кажуць пра пятнічныя тэракты ў Нарвэгіі нарвэскі журналіст і пісьменьнік Мортэн Ентафт, які доўгі час працаваў карэспандэнтам тэлекампаніі NRK у Маскве і неаднойчы бываў у Беларусі, а таксама аўтарытэтны нямецкі экспэрт у галіне тэрарызму Рольф Тапхофэн.

Ентафт: Я не экспэрт у гэтым пытаньні. Але у мяне шмат пытаньняў заўсёды, калі, згодна з афіцыйнай вэрсіяй, за такімі тэрактамі стаяць адзіночкі. Некалькі месяцаў таму ў нас шмат пісалі пра выбух у менскім мэтро. Было шмат дзіўнага ў абставінах таго тэракту, аднак пакуль пра гэта казаць нічога не магу. Калі ў вас будзе судовы працэс, здаецца ў жніўні, тады будзе больш вядома.

У нас за тэрактам таксама нібыта стаіць адзіночка. Паводле паведамленьняў, гэты чалавек плянаваў усё 9 гадоў. Ён напісаў вялікі дакумэнт, што дзейнічае ў адзіночку. Ён ня быў вядомы спэцслужбам. Спакойна сам рыхтаваў бомбу, сам купіў нейкія прылады. Гэты адзіночка, які сам робіць бомбу, ня меў аніякай спэцыяльнасьці. У яго толькі гімназія. І ўсё. У розных дакумэнтах ён называе сябе бізнэсоўцам. Але сталага нейкага бізнэсу ў яго не было. Дзіўна для мяне таксама тое. што ён набыў легальна зброю. Гэта ня надта проста ў нас. Вядома, зброю можна, напэўна, як і ў нас, так і ў вас набыць нелегальна, але Брэйвік набыў легальна. Гэта для мяне абсалютна незразумела. Таксама дзіўна, што ён спакойна пранёс бомбу да ўрадавага будынку – месца, дзе адбыўся выбух. Гэта значыць, арганізацыя выбуху ў такім месцы сапраўды была вельмі добра сплянаваная”.

Паводле нарвэскага журналіста, правыя экстрэмісты, нацыянал-патрыёты, хрысьціянскія фундамэнталісты, да якіх прылічае сябе Андэрс Бэрынг Брэйвік, усё гэта сапраўды прысутнічае ў скандынаўскіх краінах. Асабліва моцна ў Швэцыі і сама слаба ў Нарвэгіі. Цяпер жа, лічыць Мортэн Ентафт, падобная ацэнка павінна быць перагледжаная.

Калі ў нарвэскага журналіста афіцыйная вэрсія паліцыі выклікае зьдзіўленьне, то ў аўтарытэтнага нямецкага экспэрта ў галіне тэрарызму, кіраўніка інстытуту ў пытаньні прадухіленьня крызісаў (Эсэн) Рольфа Тапхофэна – вялікі сумнеў. Пра гэта Тапхофэн заявіў сёньня ў інтэрвію шэрагу эўрапейскіх выданьняў:

“Такое ня можа зьдзейсьніць адзіночка. Гэтаму нас вучыць гісторыя. Для плянаваньня і зьдзяйсьненьня патрэбныя саўдзельнікі. Шакуе тое, як тэрарыст брутальна выкарыстаў  усе слабыя пазыцыі нарвэскага грамадзтва”, цытуе экспэрта нямецкі FOCUS.

Алена Струвэ
Радыё Свабода
24 ліпеня 2011
 
Дата публикации:24.07.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2733
 
Ключевые слова:
Терроризм Теракт в Норвегии Андерс Беринг Брейвик Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме