https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў перавыбраны кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН)


Такое рашэнне прынята на 35-м пасяджэнні Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.
Пасяджэнне Савета МААН праходзіць 27-28 верасня ў Маскве ў Навукова-даследчым цэнтры "Курчатаўскі інстытут" і МДУ імя М.В. Ламаносава. У ім прымаюць удзел прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва нацыянальных акадэмій навук Беларусі, Расіі, Кітая, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, В`етнама, Манголіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, НДЦ "Курчатаўскі інстытут" (Расія), Аб`яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (Расія) і іншых вядучых навуковых цэнтраў.

На пасяджэнні разглядаюць асноўныя вынікі дзейнасці МААН за пяць гадоў (2017-2022 гады), дзейнасць навуковых саветаў МААН за 2017-2022 гады і стварэнне новых навуковых саветаў, выбранне правадзейных членаў МААН і іншыя важныя пытанні. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў акадэмій навук - пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі.

На палях 35-га пасяджэння Савета МААН у Маскве і Санкт-Пецярбургу праходзіць шэраг вялікіх міжнародных навуковых мерапрыемстваў. Сярод іх - пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН, пасяджэнне грамадскага Савета базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц СНД па развіцці даследчай інфраструктуры класа "мегасаенс" і пасяджэнне сесіі па пытаннях біябяспекі Саюзнай дзяржавы.

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук аб`ядноўвае 25 арганізацый (акадэміі навук краін СНД і іншых краін, універсітэты, вялікія навуковыя цэнтры). З іх 20 арганізацый маюць статус паўнапраўнага члена МААН, пяць арганізацый - статус асацыіраванага члена МААН.

З 2017 года функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН выконвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а кіраўніком МААН з`яўляецца старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў. Вышэйшы кіруючы орган МААН - Савет МААН. У Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук дзейнічае 24 навуковыя саветы па асобных навуковых напрамках, у склад якіх уваходзяць вядучыя вучоныя ў галіне біялогіі, вірусалогіі, нанатэхналогій, геалогіі, гісторыі, навуказнаўства краін СНД, Кітая і інш.

28 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:857
 
Ключевые слова:
Владимир Гусаков Международная Академия наук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме