https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пацяпленне за апошнія 10 тыс. гадоў звязалі з павелічэннем плошчы лясоў


Пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Універсітэта Вашынгтона ў Сэнт-Луісе (WUSTL) са спасылкай на артыкул у часопісе Science Advances.
Кліматолагі з ЗША высветлілі, што рост сярэднегадавых тэмператур у апошнія дзесяць тысяч гадоў быў у першую чаргу звязаны з павелічэннем плошчы лясоў і іншых формаў расліннасці.

«Нашы разлікі і замеры паказваюць, што пашырэнне плошчы лясоў і іншай расліннасці павысіла сярэднегадавыя тэмпературы на зямлі прыкладна на 0,8 градуса Цэльсія за ўсю эпоху галацэну. Гэта дазваляе казаць пра тое, што рост лясоў Паўночнага паўшар’я Зямлі быў прычынай анамальна хуткага росту тэмператур у апошнія 10 тыс. гадоў», — заявіў навуковы супрацоўнік WUSTL Аляксандр Томпсан, чые словы прыводзіць прэс-служба ВНУ.

Апошні ледніковы перыяд пачаўся прыкладна 2,6 мільёна гадоў таму. Яго галоўная характэрная рыса — плошча абляднення і тэмпература паверхні Зямлі на ўсім яго працягу не былі сталымі. Ледавікі наступалі і адступалі кожныя некалькі дзясяткаў тысяч гадоў у выніку рэзкіх пахаладанняў і пацяпленняў. Галацэн, бягучая «адліга», пачаўся прыкладна 13 тысяч гадоў таму і працягваецца да гэтага часу.

Навукоўцаў, як адзначае Томпсан, даўно цікавіць тое, што кіравала ваганнямі тэмператур пасля пачатку гэтай «адлігі» і якую ролю ў гэтых працэсах адыгрываюць розныя прыродныя, антрапагенныя і касмічныя фактары, у тым ліку і тое, як змяняецца аблічча зямлі пры пацяпленнях і пахаладаннях клімату.

Звязда, 16 красавіка 2022
 
Дата публикации:16.04.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Режим погод Климат Голоцен Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме