https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 22 сакавіка 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 сакавіка

У 1659 годзе выйшла пастанова Сойма Рэчы Паспалітай аб біцці меднага шэлега (барацінкі) і заснаванні Брэсцкага манетнага двара.
У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.
У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 22 сакавіка

1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
1786 год: Іаахім Лялевель, гісторык і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.

22 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.

Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выхадзілі клікаць вясну. Пеклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і наліча 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.

Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор`е.

Sputnik, 22 сакавіка 2022
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме