https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Транснацыянальныя карпарацыі страцяць дзясяткі мільярдаў долараў з-за спынення сваёй дзейнасці ў Расіі


Аб гэтым піша амерыканская газета The Wall Street Journal, спасылаючыся на заявы кампаній, іх дакументы, а таксама даныя аналітыкаў.
Больш за 600 заходніх кампаній ужо аб`явілі, што пакінуць расійскі рынак або скароцяць аперацыі на ім з-за канфлікту ва Украіне, адзначае газета. Але наступствы перасягнуць тыя, аб якіх ужо гаворыцца ў заявах карпарацый. Страты будуць залежаць і ад таго, поўнасцю кампаніі спыняць аперацыі ў Расіі або часова замарозяць.

"Глабальныя кампаніі падлічваюць страты - дзясяткі мільярдаў долараў, - піша The Wall Street Journal, - у той час, калі яны сутыкаюцца з наступствамі продажу сваіх актываў, закрыцця прадпрыемстваў і санкцый".

Найбольшыя страты, гаворыцца ў артыкуле, чакаюцца ў брытанскага нафтавага гіганта British Petroleum, які патэнцыяльна можа страціць да $25 млрд пасля адмовы ад амаль 20 працэнтаў акцый у "Раснафце".

Ад адыходу з Расіі больш за ўсё пацерпяць даходы еўрапейскіх кампаній, лічыць кіруючы дырэктар кансалтынгавай фірмы Kroll LLC Карла Нуньес. "У ЗША да большага ўрону хутчэй прывядуць інфляцыя і парушэнне глабальных ланцугоў паставак", - сказала яна.

Тыя нафтавыя і газавыя кампаніі, якія ўжо заявілі аб спыненні сваёй дзейнасці ў Расіі, рыхтуюцца да фінансавых страт. Так, амерыканская нафтагазавая карпарацыя Exxon Mobil мае намер адмовіцца ад 30 працэнтаў сваёй долі ў вялікім нафтагазавым праекце на Сахаліне. Магчыма, ёй давядзецца страціць з-за гэтага да $4 млрд.

14 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:732
 
Ключевые слова:
Санкции Россия Финансы Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме