https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З астранамічным Новым годам!


Дзень зімовага сонцастаяння, які яшчэ называюць астранамічным Новым годам, сёлета адбыўся на наступны дзень пасля поўні і месяцавага зацьмення.
Некалькі дзён да і пасля зімовага сонцастаяння наша зорка практычна не змяняе сваё схіленне, як бы "стаіць" на адной і той жа найменшай вышыні над гарызонтам. Старажытныя славяне зімовае сонцастаянне называлі сонцаваротам, бо з гэтага моманту сонца "паварочвае" на прыбаўленне дня. "Сонца — на лета, зіма — на мароз". У тыя часы гэтая дата мела і прыкладное значэнне — яна служыла пунктам адліку часу, па надвор`і на сонцаварот рабілі прагнозы на будучы ўраджай (іней на дрэвах — да багатага ўраджаю).

У Еўропе ў гэты час пачынаўся 12-дзённы цыкл паганскіх святаў, прысвечаных зімоваму сонцастаянню, што сімвалізавала пачатак новага жыцця і абнаўлення прыроды.

Зімовае сонцастаянне раней за ўсе іншыя сезоны было вызначана ў Кітаі (у кітайскім календары 24 сезоны). У Старажытным Кітаі лічылі, што з гэтага часу ўзнімаецца мужчынская сіла прыроды і пачынаецца новы цыкл. Дзень зімовага сонцастаяння лічыўся шчаслівым днём, вартым святкавання. У гэты дзень усе — ад імператара да прасталюдзіна — ішлі ў водпуск. Войска прыводзілася ў стан чакання загадаў, зачыняліся памежныя крэпасці і гандлёвыя лаўкі, людзі хадзілі адзін да аднаго ў госці, дарылі падарункі. Кітайцы прыносілі ахвяры богу Неба і продкам, а таксама елі кашу з фасолі і клейкага рысу, каб засцерагчы сябе ад "злых духаў" і хвароб. Да гэтага часу дзень зімовага сонцастаяння лічыцца адным з традыцыйных кітайскіх святаў.

На Тайвані захавалася традыцыя прыносіць продкам у ахвяру 9-слойнае пірожнае з рысавай мукі ў форме фігурак чалавека і жывёл. Цёзкі па прозвішчу і члены аднаго роду ў перыяд зімовага сонцастаяння збіраюцца разам, каб ушанаваць памяць памерлых. Пасля рытуалу ахвяравання ладзяць святочны стол.

Падрыхтавала Таіса Васільева.
***

Калі верыць перакідным календарам, працягласць дня зімовага сонцастаяння склала ўсяго 7 гадзін 2 хвіліны (сонца ў аўторак узышло ў 8.26, а зайшло ў 15.49). Для параўнання, самы працяглы дзень года — 24 чэрвеня — доўжыўся 17 гадзін 6 хвілін (узыход у 4.39, захад у 21.45). Дзень зімовага сонцастаяння (момант перасячэння цэнтрам Сонца кропак, найбольш аддаленых ад экватара (кропак сонцастаяння) займаў важнае месца ў культуры, пачынаючы, па крайняй меры, з неаліту. Лічыцца, што гэта даказваюць археалагічныя помнікі, якія захаваліся, — такія, напрыклад, як Стоўнхендж у Англіі і Ньюгрэйндж у Ірландыі. Старажытныя славяне таксама адзначалі дні сонцастаяння.

У паўночным паўшар`і зімовае сонцастаянне прыпадае на 21 або 22 снежня. З момантам завяршэння скарачэння дня звычайна было звязана рэлігійнае свята нараджэння бога сонца. Згодна з рашэннем айцоў хрысціянскай царквы, было дазволена святкаваць у гэты дзень (25 снежня) і Нараджэнне Хрыстова (Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходне-каталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па юліянскім календары (так званым старым стылі), што адпавядае 7 снежня сучаснага грыгарыянскага календара).

Светлы час сутак пачне пакрыху, а дакладней, на адну хвіліну, прырастаць штодзённа толькі з 26 снежня. Такім чынам, каляндар абяцае, што яшчэ да канца года, які заканчваецца, сонца будзе знаходзіцца над гарызонтам на цэлых 7 хвілін даўжэй.

Учора ўпершыню за 456 гадоў дзень зімовага сонцастаяння супаў з поўным месяцавым зацьменнем.

Віктар Кушнароў,
"Мінск—Навіны". 

22 снежня 2010    
Звязда
 
Дата публикации:22.12.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:3834
 
Ключевые слова:
Новый год День зимнего солнцестояния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме