«Так, людзі пераходзяць нелегальна мяжу, але не заслугоўваюць за гэта памерці, — сказаў Томаш Янкоўскі. — У польскіх войсках цяпер гуляюць смутныя настрою, таму цяжка асуджаць гэтага чалавека. Але тое, што ён зрабіў, уцёкі ў Беларусь, — гэта шалёная рызыка. Ён жа ў Польшчу дакладна не зможа вярнуцца. А ў яго напэўна ў Польшчы ёсць сям’я, блізкія. І ўявіце, якую трэба мець матывацыю, каб так кардынальна памяняць сваё жыццё».
Польскі палітолаг дадаў: «Ён гэта зрабіў толькі, каб не выконваць загады. Цяпер, вядома, у польскіх СМІ яго называюць па-рознаму: і агентам Беларусі, і здраднікам, кажуць, што ён не павінен быў служыць у войску. Вельмі цікава: як вы дапусцілі, што ён служыў?»
Звязда, 19 снежня 2021