https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні


Аб гэтым паведаміў 23-га снежня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях змянення Канстытуцыі.
Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у час нарады яшчэ раз былі дэталёва разгледжаны ўсе раздзелы праекта Канстытуцыі.

"У выніку прынята рашэнне - на наступным тыдні мы пачынаем усенароднае абмеркаванне. Адпаведна, праект Канстытуцыі з`явіцца ў сродках масавай інфармацыі, на партале нашага цэнтра (Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.)", - сказаў Ігар Сергяенка.

Канкрэтны тэрмін для грамадскага абмеркавання пакуль не адводзіцца: усё залежыць ад актыўнасці грамадзян.

"Мы разлічваем, што нашы грамадзяне актыўна адгукнуцца, унясуць свае прапановы, якія будуць у далейшым улічаны і дапрацаваны ў ходзе наступнага этапу - па выніках усенароднага абмеркавання на розных дыялогавых пляцоўках, сустрэчах у калектывах, проста абмеркавання грамадзянамі мы выйдзем на канкрэтны тэкст Канстытуцыі, будзе адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы аб назначэнні дня рэферэндуму", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Свае прапановы грамадзяне могуць накіроўваць у парламент, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, у сродкі масавай інфармацыі. "Усе меркаванні будуць пачуты, - запэўніў Ігар Сергяенка. - Мы чакаем водгуку, канструктыўных прапаноў".



23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Конституция Проект Общественное обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме