https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распрацаваны метад ранняй дыягностыкі хваробы Альцгеймера


Даследнікі з Вялікабрытаніі распрацавалі новы метад пасіўнага вымярэння мазгавой актыўнасці, які дазваляе выяўляць хваробу Альцгеймера на самых ранніх стадыях. Артыкул даследнікаў апублікаваны ў часопісе Brain.
Хвароба Альцгеймера — прычына каля 60 адсоткаў выпадкаў прыдуркаватасці. У цяперашні час яна часта выяўляецца з дапамогай тэстаў на памяць, якія нярэдка аказваюцца неаб’ектыўнымі. Ранняя ж дыягностыка хваробы Альцеймера дапаможа зрабіць больш эфектыўнымі медыкаментознае лячэнне і карэктоўку ладу жыцця.

У ходзе распрацаванага навукоўцамі з Бацкага, Брыстальскага і Кенцкага універсітэтаў тэсту Fastball людзям з надзетым энцэфалаграфічным шлемам паказваюць хутка зменлівыя малюнкі. У гэты час у іх вымяраюць мазгавыя хвалі. У той час, як карцінкі паступова мяняюцца, спецыялісты па змене электраэнцэфалаграм выяўляюць, ці запомніў чалавек перамены.

Метад дазваляе зафіксаваць нават невялікія змены ў мазгавых хвалях. Вымярэнне цалкам пасіўнае — удзельніку не патрабуецца разумець заданне або адказваць на пытанні. Папярэдняе выпрабаванне на 60 людзей — маладых, дарослых і пацыентаў з хваробай Альцгеймера — паказала, што апошнія дэманструюць у ходзе тэсту нізкія вынікі, адзначаюць навукоўцы.

Паводле ацэнак даследчыкаў, новы метад дазволіць скараціць тэрмін, на якім выяўляецца хвароба, на пяць гадоў. У цяперашні час яны рыхтуюцца да правядзення доўгатэрміновых клінічных выпрабаванняў свайго метаду.

Звязда, 22 верасня 2021
 
Дата публикации:22.09.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Исследования Болезнь Альцгеймера Диагностика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме