https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці прышчэплена ад каранавіруса амаль 42 тысяч чалавек


Мінская вобласць актыўна ўключылася ў кампанію па вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі, тут прышчэплена амаль 42 тысяч чалавек.
У некаторых раёнах вакцына, прызначаная для першай прышчэпкі, выкарыстана цалкам, чакаюцца пастаўкі новых партый. У прыватнасці, такая сітуацыя ў Дзяржынскім, Клецкім, Нясвіжскім, Смалявіцкім, Стаўбцоўскім, Салігорскім раёнах і горадзе Жодзіне. Больш за 95 % ад атрыманага першага кампанента вакцыны ўжо выкарыстана ў Вілейскім, Любаньскім, Мінскім, Пухавіцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах.

Па стане на канец красавіка гэтага года прышчапіліся каля 11,5 тысяч медыцынскіх работнікаў Мінскай вобласці, з іх больш за палову завяршылі курс вакцынацыі (ён складаецца з дзвюх прышчэпак). Нагадаем, што першачарговая вакцынацыя медработнікаў абумоўлена неабходнасцю абароны гэтай прафесійнай групы, якая мае найбольш высокую рызыку заражэння каранавіруснай інфекцыяй, бо яны непасрэдна кантактуюць з хворымі.

Пасля медыцынскіх работнікаў была пачата вакцынацыя сярод работнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання і работнікаў устаноў адукацыі. У гэтых групах першую дозу (ці ўжо абедзве) атрымалі адпаведна 22 % і 12 %. Работнікі ўстаноў адукацыі маюць стасункі з дзецьмі, вакцынацыя якіх на дадзены момант не прадугледжана, і могуць стаць для іх крыніцай інфекцыі, работнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання даглядаюць за людзьмі з аслабленым здароўем, у сувязі з чым маюць павышаную рызыку цяжкага цячэння захворвання. Такім чынам, ствараючы калектыўны імунітэт сярод работнікаў гэтых устаноў, апасродкавана папярэджваецца распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў арганізаваных калектывах і ўразлівых групах насельніцтва.

Нагадаем, што вакцынацыя вядзецца ў добраахвотным парадку. Запісацца на прышчэпку можна ў амбулаторна-паліклінічнай установе па месцы жыхарства па тэлефоне ці інтэрнэце. Прышчэпка для грамадзян Беларусі бясплатная.

Звязда, 29 красавіка 2021
 
Дата публикации:29.04.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика Здравоохранение Вакцина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме