https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расследуючы крымінальную справу па факце генацыду мірных жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, Генеральная пракуратура Беларусі звярнулася з пісьмовым запытам да Міжнароднай асацыяцыі даследчыкаў генацыду


Аб гэтым паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.
"Прымаючы пад увагу значнасць асацыяцыі як глабальнай бесстаронняй арганізацыі ў пытаннях даследавання і прызнання генацыду, Генпракуратура па выніках расследавання крымінальнай справы плануе прадаставіць гэтай арганізацыі матэрыялы аб фактах генацыду жыхароў Беларусі", - адзначылі ў наглядным ведамстве.

Запыт у асацыяцыю абумоўлены неабходнасцю выканання працэдурных правіл, якія датычацца ў тым ліку патрабаванняў да афармлення дакументаў і іх зместу.

Як паведамлена асацыяцыі, на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія акупацыйныя ўлады і іх памагатыя ў 1941-1944 гадах правялі больш за 140 буйных карных аперацый, падчас якіх знішчылі некалькі тысяч вёсак, у пераважнай большасці з мірнымі грамадзянамі. Таксама адзначана, што з краіны на прымусовыя работы дэпартавалі амаль 400 тыс. чалавек, дзясяткі тысяч з якіх загінулі, не вытрымаўшы жорсткіх умоў эксплуатацыі, а таксама было створана звыш 400 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, дзе знішчана больш за 1,4 млн чалавек.

Генпракуратура паслядоўна рэалізуе мерапрыемствы па забеспячэнні няўхільнасці адказнасці за злачынства генацыду на беларускай зямлі, развіцці сучаснага гістарычнага ведання для недапушчэння грубейшых парушэнняў правоў чалавека.

Міжнародная асацыяцыя даследчыкаў генацыду (IAGS) - міжнародная міждысцыплінарная беспартыйная арганізацыя, якая займаецца вывучэннем і прадухіленнем генацыду. Арыенцірам для мэт арганізацыі служыць Канвенцыя ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго ад 9 снежня 1948 года.

20 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Геноцид Международное право Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме