https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожнае чацвёртае дзіця ў Беларусі атрымлівае дзіцячыя дапамогі - усяго на 1 ліпеня 2020 года такія выплаты рабіліся на 462,8 тыс. дзяцей


Такія лічбы прывялі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
"Расходы бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на выплату дапамог сем`ям у 2019 годзе склалі Br2,3 млрд, або 1,7 працэнта ВУП. Найбольш прыкметная непасрэдная фінансавая падтрымка аказваецца сем`ям з дзецьмі да трох гадоў", - дадалі ў Мінпрацы.

У структуры расходаў бюджэту дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае амаль 60 працэнтаў ад усіх выплат на дапамогі. Такую дапамогу атрымліваюць амаль 270 тыс. дзяцей. Яна назначаецца незалежна ад занятасці, даходаў, выплаты страхавых узносаў.

Памер дапамогі па доглядзе першага дзіцяці - 35 працэнтаў сярэдняга заработку па краіне (з 1 жніўня - Br427), другога і наступных дзяцей - 40 працэнтаў (Br488). Памеры аднаразовых дапамог: пры нараджэнні першага дзіцяці - 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва (Br2 561), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ (Br3 585).

"Калі падсумоўваць аднаразовыя дапамогі і дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, то атрымаецца, што ў сярэднім у першыя 12 месяцаў на адно дзіця кожны месяц прыпадае Br660, на двух дзяцей - амаль Br940 (з улікам дапамогі на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў)", - рэзюмавалі ў Мінпрацы.

21 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:406
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Материнство и детство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме