https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскага калегу з паспяховым правядзеннем палітычных кампаній, пажадаўшы поспехаў у фарміраванні органаў улады і ў цэлым у далейшай рабоце.

Уладзімір Зяленскі яшчэ раз пацвердзіў запрашэнне, накіраванае раней у адрас кіраўніка беларускай дзяржавы, наведаць Украіну ў рамках II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Жытоміры.

Аляксандр Лукашэнка запрашэнне прыняў, адзначыўшы, што як ініцыятар і суаўтар гэтага мерапрыемства бачыць яго высокую эфектыўнасць і карысць для эканомік абедзвюх краін.

Акрамя таго, Уладзімір Зяленскі падрабязна расказаў Прэзідэнту Беларусі аб сітуацыі ў Данбасе і падзякаваў за арганізацыю эфектыўнай перагаворнай пляцоўкі і ў цэлым за тую ролю, якую адыгрывае Беларусь у справе ўрэгулявання канфлікту.

Беларускі лідар у сваю чаргу запэўніў, што Мінск прадоўжыць і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне і Украіна заўсёды можа разлічваць на Беларусь як краіну - прыхільніцу мірных ініцыятыў і працэсаў.

"Асобным комплексам у час размовы былі абмеркаваны пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння і гандлю, у прыватнасці развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Тут прэзідэнты асаблівую ўвагу ўдзялілі ходу ўборачнай кампаніі ў абедзвюх краінах. Яшчэ адной асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі абедзвюх краін у энергетычнай сферы", - адзначылі ў прэс-службе.

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з бліскучым правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў, падкрэсліўшы, што ва Украіне сачылі за ходам спаборніцтваў і, безумоўна, за выступленнем сваіх спартсменаў. Аляксандр Лукашэнка ў адказ павіншаваў калегу з высокім рэзультатам украінскай зборнай.

У фінале размовы Аляксандр Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Украіны наведаць Беларусь у любы час і ў любым фармаце. Уладзімір Зяленскі гэта запрашэнне з задавальненнем прыняў, падкрэслілі ў прэс-службе.

31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Форум регионов Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме