https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У цэнтры галактыкі знайшлі загадкавыя гіганцкія аб`екты


Міжнародная група астраномаў выявіла новыя структуры ў Млечным шляху, чыё паходжанне пакуль застаецца невядомым.
Гэтыя ўтварэнні, якія нагадваюць трубы, былі названыя «комінамі», яны звязаны з бурбалкамі Фермі - двума гіганцкімі абласцямі слабога рэнтгенаўскага выпраменьвання, якія ляжаць па абодва бакі ад плоскасці галактыкі. Пра гэта паведамляе выданне Science News.

Структуры былі знойдзены з дапамогай касмічнага рэнтгенаўскага тэлескопа XMM-Newton. У шырыню яны дасягаюць каля 300 светлавых гадоў, даюць больш яркае рэнтгенаўскае выпраменьванне і знаходзяцца паблізу плоскасці галактыкі. Па словах навукоўцаў, аб`екты ўяўляюць сабой «выхлапныя адтуліны», праз якія энергія з цэнтра Млечнага Шляху выцякае да бурбалак Фермі. Аднак паходжанне гэтых труб пакуль застаецца невядомым.

Бурбалкі Фермі былі ўпершыню апісаны ў 2010 годзе. Іх дыяметр складае 25 тысяч светлавых гадоў, што параўнальна з памерам невялікі галактыкі. У 2011 годзе астраномы выказалі здагадку, што яны паўсталі дзякуючы актыўнасці Стральца А - звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры нашай галактыкі.

Паводле гіпотэзы, калі Стралец захоплівае зорку, частка матэрыялу выкідваецца ў прастору ў выглядзе пратонаў, якія бамбяць міжзоркавы газ, прымушаючы яго выпраменьваць электроны. Электроны ў сваю чаргу выпускаюць фатоны ў рэнтгенаўскім дыяпазоне.

Звязда, 22 сакавіка 2019
 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:317
 
Ключевые слова:
Астрономия Млечный путь Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме