https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самае доўгае месяцовае зацьменне XXI стагоддзя пройдзе ў канцы ліпеня


Самае працяглае ў XXI стагоддзі месяцовае зацьменне адбудзецца 27 ліпеня, піша The Independent.
Адзначаецца, што поўнае зацьменне прадоўжыцца 1 гадзіну і 43 хвіліны. Частковае зацьменне будзе праходзіць 3 гадзіны 55 хвілін.

Падчас гэтай з`явы можна будзе ўбачыць на небе Марс больш яркім, чым звычайна. Упершыню за апошнія 15 гадоў Чырвоная планета пройдзе так блізка ад Зямлі.

Месяцовае зацьменне будзе гэтак доўгім, таму што спадарожнік Зямлі пройдзе непасрэдна ў цёмнай зоне цені планеты, якая надасць Месяцу крывавае адценне.

Як распавёў сябра Каралеўскага астранамічнага таварыства Роберт Масей, лепш за ўсё назіраць за зацьменнем будзе ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе. "Гэта сапраўды ўзрушаючая і рэдкая магчымасць - убачыць на начным небе адначасова месяцовае зацьменне і Марс. Гэта выдатны шанец для фатографаў", - адзначыў спецыяліст.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, зацьменне пачнецца 27 ліпеня ў 21.24. У 22.30 Месяц цалкам увойдзе ў цень Зямлі і стане чырвоным. Пік з`явы можна будзе назіраць у 23.22.

Звязда, 14 ліпеня 2018
 
Дата публикации:14.07.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:504
 
Ключевые слова:
Астрономия Лунное затмение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме