https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь праводзіць і будзе праводзіць работы па дэмаркацыі граніцы з Украінай у адпаведнасці з устаноўленым планам


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Каментуючы інфармацыю, якая з`явілася ў некаторых СМІ, аб тым, што жыхары Валынскай вобласці перашкаджаюць беларускім спецыялістам праводзіць дэмаркацыю, з-за чаго работы былі прыпынены, Аляксандр Цішчанка сказаў: "Так, спробы перашкодзіць работам ёсць, але яны ніяк не перашкаджаюць правядзенню дэмаркацыі. Яна праходзіць у адпаведнасці з устаноўленым раней планам".

Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта выказаў упэўненасць, што ўкраінскі бок вырашыць праблемныя пытанні і праясніць сітуацыю мясцовым жыхарам. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую агучыў СМІ старшыня Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян, жыхары Валынскай вобласці праводзяць акцыі з-за таго, што водны канал, які раней выкарыстоўваўся імі для мыцця янтару, апынуўся за дэмаркацыйнай лініяй на беларускай тэрыторыі.

Аляксандр Цішчанка растлумачыў, што дэмаркацыя праводзіцца дакладна ў адпаведнасці з картамі дэлімітацыі і ні адзін знак не ўстанаўліваецца без узгаднення з украінскім бокам.

"Такія праблемы ўспрымання рэальнай граніцы мясцовым насельніцтвам цывілізавана вырашыліся на рубяжах з Літвой і Латвіяй. Таму мы, маючы такі вопыт, спадзяёмся, што ўсё ўдачна пройдзе і на граніцы з Украінай. Ад прывычак усё роўна давядзецца пазбаўляцца і лічыцца з рэальнай абстаноўкай. Граніца - ёсць граніца", - падкрэсліў прэс-сакратар.

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:636
 
Ключевые слова:
Граница Демаркация Беларусь-Украина Делимитация Спорные территории
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме