https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Згодна са справаздачай ЦРУ, Беларусь займае 12-е месца ў свеце па смяротнасці насельніцтва


Беларусь займае 12-е месца ў свеце па смяротнасці насельніцтва. Такія звесткі апублікаваны Цэнтральным разведвальным упраўленнем ЗША ў штогадовым выпуску "Міжнароднай кнігі фактаў".
Згодна з гэтымі данымі, у Беларусі ў год на 1.000 чалавек прыпадаюць 13,9 смерці.

Першае месца займае Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (17,2), другое — Украіна (15,7), трэцяе — Лесота (15,1).

Расія займае 11-е месца з паказчыкам 14,1 смерці на тысячу насельніцтва, Латвія — 16-е месца (13,6), Літва — 35-е (11,4), Польшча — 46-е (10,2).

Згодна са справаздачай, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі складае 71,4 года. Мужчыны ў сярэднім жывуць 66 гадоў, жанчыны — 77.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2013
 
Дата публикации:17.01.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1573
 
Ключевые слова:
Демография Статистика Смертность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме