«Маці даюць жыццё, а жанчыны ахоўваюць свет, давайце ўсе разам працаваць над тым, каб клапаціцца пра маці і абараняць жанчын. Як шмат гвалту ў дачыненні да жанчын! Даволі! Прычыняць боль жанчыне — значыць абражаць Бога», — сказаў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы.
Францыск неаднаразова выступаў з рэзкім асуджэннем хатняга гвалту над жанчынамі, называючы яго д’ябальскай праблемай.
Раніцай у суботу Пантыфік узначаліў службу ў саборы Святога Пятра з нагоды ўшанавання Маці Божай і Дня сусветных малітваў аб міры, які праходзіць 55-ы раз.
Звязда, 1 студзеня 2022