«Згодна з радай СААЗ і ЮНІСЭФ, дзеці 12 гадоў і старэй павінны насіць маску пры тых жа ўмовах, што і дарослыя, у прыватнасці калі няма гарантыі захоўвання дыстанцыі ў 1 м ад іншых людзей і ў дадзеным раёне перадача віруса шырокамаштабная», — адзначаецца ў дакуменце .
Што тычыцца дзяцей ва ўзросце 6-11 гадоў, то неабходнасць нашэння маскі залежыць ад шэрагу абставінаў. Напрыклад, павінны быць улічаныя такія фактары, як наяўнасць або адсутнасць шырокамаштабнай перадачы віруса ў месцы пражывання дзіцяці, магчымасць ажыццяўлення адпаведнага нагляду і інструктавання дзяцей з боку дарослых пра тое, як правільна насіць маскі.
Ад дзяцей пяці гадоў і маладзейшым не трэба патрабаваць насіць маску. Разам з тым рэкамендуецца забяспечваць захаванне санітарных мер. У прыватнасці, адлегласць паміж дзецьмі павінна складаць не менш за метр, колькасць дзяцей, якія граюць разам, варта абмяжоўваць. Патрабуецца таксама забяспечыць дзецям магчымасць для мыцця рук.
Звязда, 23 жніўня 2020