https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны сакратар ШАС падтрымлівае рэалізацыю ініцыятывы Беларусі па стварэнні агульнай ІТ-экасістэмы


Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў 1 лістапада на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам падтрымаў рэалізацыю ініцыятывы беларускага боку па стварэнні ІТ-экасістэмы ШАС.
"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС прапанаваў стварыць агульную IT-экасістэму арганізацыі, якая аб`яднала б усё, што звязана з лічбавай эканомікай, штучным інтэлектам, інтэрнэтам рэчаў. Таму былі б рады, калі б агучаная Беларуссю ініцыятыва аформілася ў нейкай канцэпцыі", - сказаў Уладзімір Нораў.

Генеральны сакратар ШАС падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо ёсць канкрэтны вынік у IT-сферы і экспартныя поспехі, таму краіна магла б ініцыяваць правядзенне сумесных тэматычных мерапрыемстваў, канферэнцый, круглых сталоў.

Сяргей Румас адзначыў зацікаўленасць Беларусі ўзаемадзейнічаць з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і актыўна ўдзельнічаць па розных напрамках, у тым ліку ў IT-сферы.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, створаная ў 2001 годзе. Яе дзяржавамі-членамі з`яўляюцца Індыя, Казахстан, КНР, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан. Яшчэ чатыры краіны маюць статус дзяржавы - наглядальніка пры ШАС, у іх ліку Беларусь, якая атрымала гэты статус у 2015 годзе.

1 лістапада 2019, Ташкент
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2019
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Технологии ШОС Экосистема Цифровая экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме