https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адзіная і непадзельная


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 кастрычніка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, адзначаючы падрыхтаваны для прыняцця на саміце Зварот у сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах сучасных рэалій у свеце, узнікнення новых ваенных канфліктаў краінам Садружнасці, наадварот, трэба цясней аб`яднацца, каб выступаць адзіным фронтам. Ён лічыць гэта асабліва актуальным у сувязі з надыходзячай датай 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Тады, як сказаў Прэзідэнт Азербайджана, і прэм`ер-міністр Арменіі, дарэчы, падтрымаў гэта, перамогай ніхто не дзяліўся. Усе ваявалі ў адным страі і бачылі адзіную мэту. Таму гэта дата нас кліча да яднання менавіта на гэтым этапе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Варта адзначыць, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм`ер-міністр Нікол Пашынян у сваіх выступленнях дастаткова востра падыскутавалі аб некаторых трактоўках падзей той вайны і стаўленні да асобных персаналій у гісторыі.

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове падкрэсліў, што Перамогу ў вайне атрымаў менавіта вялікі савецкі народ: "Паміраючы ў асаджанай Брэсцкай крэпасці і блакадным Ленінградзе, змагаючыся пад Сталінградам і Курскам, вызваляючы Еўропу і штурмуючы Берлін, рускія, беларусы, украінцы, казахі, армяне, азербайджанцы, малдаване, грузіны, кіргізы, таджыкі, туркмены і ўзбекі, іншыя народы не думалі аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Яны былі адзіныя, узнімаючы Сцяг Перамогі над Рэйхстагам. Значыць, і наша Перамога павінна быць адзінай і непадзельнай!"

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе ў Беларусі адсвяткавалі 75-годдзе вызвалення краіны. "Наш народ заплаціў высокую цану за сваю свабоду - у барацьбе з фашызмам загінуў кожны трэці беларус. Наступствы той страшэннай вайны мы адчуваем па гэты дзень", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, падпісваючы зварот, бакі зноў дэманструюць сваю з`яднанасць і дружбу, беражлівае стаўленне да агульнай вялікай гісторыі.

"Адзіным фронтам процістаім спробам яе скажэння і фальсіфікацыі. Разам выступаем за аднаўленне шырокага міжнароднага дыялогу па ўмацаванні сістэмы глабальнай бяспекі і мер даверу", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў і аб агульнай праблеме катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад якой больш за ўсё пацярпела Беларусь.

"Вось нашы цяжкія грузы - наступствы Вялікай Айчыннай вайны і ў дадатак гэта, не кажучы аб іншых пытаннях", - адзначыў ён.

11 кастрычніка 2019, Ашхабад
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2019
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
75 летие Победы СНГ Саммит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме