https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Uzari: беларуская мова прагучала ў самым сэрцы Масквы


Uzari выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі - СК "Алімпійскі" разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі.
У Маскве быў паспяхова праведзены Synergy Global Forum, які з`яўляецца адным з самых значных у свеце міжнародных форумаў у сферы бізнес-адукацыі.

Беларускі артыст Uzari выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі — СК "Алімпійскі" разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі.

Сярод выступоўцаў форума былі зоркі сусветнага маштабу — Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і іншыя зоркі першай велічыні. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету.

"Я ўдзячны усім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе. Самае прыемнае, што адбылося, дык гэта тое, што людзі няведаўшы беларускай мовы, падтрымлівалі вельмі моцна, казалі шмат прыемных слоў і зрабілі для сябе адкрыццё. Я даўно зрабіў вынік, а што адкажыце вы, паважаныя івэнтары, прадюсары, і дзеячы сучаснага музычнага мастацтва?! Ці сапраўды вы думаеце, што музыка не мае мяжы і працуеце шчыра? А можа быць вы проста жадаеце лёгка зарабляць грошы і не дакранацца да нашай роднай культуры? Тады не кажыце ніколі, што ў нас няма магчымасцяў зрабіць па-свойму, па-беларуску. Вы проста гэтага не хочаце і не робіце. Таму і людзі не маюць выбару" — напісаў на сваёй старонцы ў Instagram Uzari.

Зачыніў двухдзённы зорны марафон абсалютны чэмпіён свету па боксе, аўтар бэстсэлера "Хуткасць даверу. То, што змяняе ўсё" — Майк Тайсан.

"Думаю, што наш выступ на адной сцэне — не выпадак, а толькі першы крок да супрацоўніцтва," — рэзюмаваў Uzari.

Мінск, 3 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:03.12.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Uzari Эстрада Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме