https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскае тэлебачанне можа ліквідаваць "Белсат", калі МЗС не адновіць падтрымку


Кіраўнік польскага тэлебачання TVP Яцак Курскі напісаў кіраўніку МЗС Польшчы Вітальду Вашчыкоўскаму, што вяшчанне тэлеканала "Белсат" можа быць ліквідаванае, калі знешнепалітычнае ведамства не адновіць яго падтрымку.
Паводле інфармацыі газеты Dziennik. Gazeta Prawna, кіраўнік TVP сцвярджае, што "бачыць неабходнасць у існаванні" тэлеканала для Беларусі, але польскае тэлебачанне "не справіцца фінансаваць яго самастойна".

"Гэта не ультыматум, а спроба выратаваць гэты тэлеканал", — адзначыў Курскі.

Супрацоўніцтва МЗС з TVP у дзейнасці "Белсата" заканчваецца 31 снежня, бо міністэрства адмаўляецца фінансаваць тэлеканал паводле дамовы, якая існуе з 2007 года.

"Я не хачу быць кіраўніком, пры якім спыніць існаванне "Белсат", але трансляцыя канала для гледачоў за мяжой не з`яўляецца статутнай дзейнасцю TVP. Мы рабілі гэта паводле дамовы з МЗС. Таму я звярнуўся да міністра Вашчыкоўскага з пытаннем, ён не перадумаў", — дадаў Курскі.

МЗС Польшчы пакуль не адказала на ліст Курскага. У прэс-службе міністэрства заявілі, што інфармацыя з`явіцца "пасля падрыхтоўкі і адпраўкі адказу генеральнаму дырэктару TVP", праца над якім "вядзецца".

Спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя "Белсата" размяшчаецца ў Варшаве.

У канцы мінулага года стала вядома, што МЗС Польшчы скарачае фінансаванне тэлеканала. Польскі міністр замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што прычынай таму павелічэнне расходаў на польскія консульскія службы і на падтрымку сірыйскіх бежанцаў. Ён падкрэсліў, што польскі ўрад з`яўляецца не уладальнікам "Белсата", а толькі адным з донараў, і тэлеканал мае магчымасць шукаць іншыя крыніцы фінансавання.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2017
 
Дата публикации:21.08.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
"Белсат" Польша Спутниковое телевидение Телеканал Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме