https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне пра фінансаванне тэлеканала "Белсат" пакуль не прынятае


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.
"У адказ на ваша пытанне паведамляем, што рашэнне адносна фінансавання тэлеканала "Белсат" яшчэ не прынятае", — заявілі ў прэс-службе МЗС.

Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне "Белсата", і пра магчымы перавод тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня польскаму выданню Wpolityce дырэктар "Белсата" Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Яна назвала гэта "ліквідацыяй тэлеканала". "Для нас скарачэнне фінансавання нават на 10% было б трагедыяй. Наша тэлебачанне стала вельмі эканомным. Я казала падчас пасяджэння парламенцкай камісіі, што наш бюджэт эквівалентны пяцідзённаму бюджэту Russia Today (расійскі міжнародны шматмоўны інфармацыйны тэлеканал.)", — сказала Рамашэўска-Гузы.

Паводле слоў дырэктара канала, такое рашэнне стала для яе "поўнай нечаканасцю". "Толькі сёння я даведалася, што такі дакумент падрыхтаваны ў Міністэрстве замежных спраў. Праўда, да гэтага часу не прадстаўлены афіцыйна, але з вартых даверу крыніц ведаю, што ён ужо ёсць", — зазначыла Рамашэўска-Гузы.

У Беларусі гэтая інфармацыя выклікала вялікі рэзананс. Актывісты дэмсіл ужо абвясцілі пра намер арганізаваць кампанію ў падтрымку "Белсата". У найбліжэйшы панядзелак, 19 снежня, у офісе незалежнага прафсаюза РЭП у Мінску адбудзецца сустрэча грамадскіх актывістаў і палітыкаў, на якой плануецца выпрацаваць план дзеянняў па выратаванні тэлеканала. А журналіст Дзмітрый Гурневіч прапанаваў накіроўваць у канцылярыю прэзідэнта Польшчы, польскае МЗС і кіраўніцтву партыі "Права і Справядлівасць" лісты з заклікам не скарачаць падтрымку "Белсата" і не мяняць мову яго вяшчання.

Падчас візіту ў Мінск у маі гэтага года дырэктар "Белсата" распавяла, што тэлеканал ужо страціў больш за чвэрць агульнага аб`ёму фінансавання. "Мы страцілі фінансаванне з Заходняй Еўропы. У нас было шведскае, нарвежскае, канадскае фінансаванне, цяпер гэтага няма. Пакуль невядома, як будзе выглядаць сітуацыя з агульным фінансаваннем ад Еўрасаюза, таму што пакуль няма рашэння. Цяпер фінансаванне "Белсата" выключна польскае", — адзначыла Рамашэўска-Гузы.

Яна не выключала магчымасці пераходу да частковага фінансавання тэлеканала за кошт гледачоў. На пытанне, ці магчымая трансфармацыя "Белсата" ў па-сапраўднаму грамадскі тэлеканал, які б фінансаваўся за кошт ахвяраванняў гледачоў, Рамашэўска-Гузы адказала: "Мне здаецца, што яшчэ трохі рана думаць пра гэта, хоць такую думку можна трымаць у галаве, гэта магчыма". Пры гэтым яна заўважыла, што забяспечваць поўны цыкл працы канала за сродкі беларускіх грамадзян наўрад ці магчыма, бо "збіраць з году ў год такое велізарнае фінансаванне вельмі складана".

Спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя "Белсата" размяшчаецца ў Варшаве.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2016
 
Дата публикации:17.12.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:645
 
Ключевые слова:
"Белсат" Польша Спутниковое телевидение Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме