"Жадаем касмічных поспехаў ва ўсім і вялікага зямнога шчасця!!!" - перадаў касманаўт з Міжнароднай касмічнай станцыі.
У пасольстве нагадалі, што напярэдадні старту Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Алегу Навіцкаму тэлеграму. У ёй кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць за тое, што касманаўт не забывае аб сваіх каранях, аб Беларусі.
"Дзе б Вы ні знаходзіліся, памятайце, што Радзіма ганарыцца дастойным сынам гераічнага і працавітага беларускага народа!" - напісаў Прэзідэнт.
"Дзяржаўны сцяг Беларусі, як сказаў касманаўт напярэдадні палёту ў космас, быў першым прадметам, які ён вырашыў узяць з сабой у экспедыцыю на арбіту ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі, блізкіх людзей", - адзначылі ў пасольстве.
"Мне будзе прыемна знаходзіцца ўдалечыні ад Зямлі і ведаць, што побач са мной - сімвал роднай краіны", - падкрэсліваў Алег Навіцкі. На МКС разам з Алегам Навіцкім працуюць астранаўты з Францыі і ЗША.
Алег Навіцкі з`яўляецца ўраджэнцам Чэрвеня Мінскай вобласці. Цяперашняя экспедыцыя - гэта другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля "Саюз ТМА-06М".
29 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА