https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктарка «Белсата» заклікае шукаць ратаванне для Беларусі ў гістарычных каранях


Дырэктар польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат», які вяшчае на Беларусь, Агнешка Рамашэўска-Гузы ўпершыню за 10 гадоў змагла атрымаць дазвол на ўезд у Беларусь і ўжо некалькі дзён падарожнічае па краіне, сустракаючыся з сябрамі, якіх не бачыла доўгі час.
У інтэрв`ю яна паведаміла, што паспела наведаць Гродна, Пінск, Нясвіж і Мінск, наперадзе яе чакае экскурсія па Магілёве. «Сябры запланавалі для мяне вельмі вялікі маршрут паездкі. Калі буду ехаць назад, заеду ў Мір, паглядзець на помнікі, славутасці, з людзьмі паразмаўляць, проста адчуць, чым цяпер дыхаюць беларусы», — зазначыла Рамашэўска-Гузы.

Для дырэктара тэлеканала «Белсат» наведваць Беларусь пасля такога перапынку вельмі важна і цікава, бо «можна чытаць навіны і думаць, што ты ўсё ведаеш пра краіну, але пакуль не паглядзіш сваімі вачыма, як сталі жыць людзі, як яны сябе паводзяць, па-сапраўднаму зразумець, што тут адбываецца, немагчыма».

«Я вельмі рада прыезду. Гэта вялікая радасць для чалавека сустрэць сваіх сяброў пасля дзесяці гадоў перапынку. Я ўжо казала, што вельмі ўдзячная спадару Лукашэнку за тое, што ён мяне ўпусціў. Калі б ён мяне не трымаў дзесяць гадоў, я б такой удзячнай не была», — сказала яна.

Разважаючы аб тым, чаму прадстаўнікі беларускай улады ўсё ж вырашылі выдаць ёй уязную візу, Рамашэўска-Гузы выказала меркаванне, што гэта можа быць звязана з чарговым вітком лібералізацыі ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі.

«Немагчыма, каб мяне проста прагледзелі, бо раней у консульстве Беларусі ў Варшаве мне адмаўлялі два або тры разы, — сказала дырэктар «Белсата». — Хутчэй, гэта вынік нейкай лібералізацыі. Хтосьці проста не захацеў рабіць скандал, падумаў, што нічога страшнага не здарыцца — прыедзе, паглядзіць, з людзьмі пагутарыць і з`едзе. І правільна падумалі, ну што я тут змагу зрабіць, ужо дакладна не рэвалюцыю».

Паводле яе слоў, гэты віток лібералізацыі «Белсат» выкарыстае таксама для таго, каб у чарговы раз паспрабаваць акрэдытаваць у Беларусі сваіх карэспандэнтаў. Тым не менш, ніякай упэўненасці ў тым, што гэтае прадпрыемства будзе паспяховым, у яе няма, бо «трэба разумець, што гэтая сістэма непрадказальная».

У лістападзе 2012 года тэлеканалу скарацілі фінансаванне, і «Белсат» быў вымушаны шукаць дадатковых спонсараў, каб вярнуць ранейшы аб`ём вяшчання. Праз некаторы час тэлеканалу ўдалося адшукаць для гэтага сродкі. Аднак сёння «Белсат» зноў на парозе эканамічных цяжкасцяў.

«Апошнія два гады фінансавыя справы ў канала ішлі добра, бо былі донары са Швецыі, Нарвегіі, іншых краін Еўропы, — сказала Рамашэўска-Гузы. — Але сёння мне зноў прыходзіцца непакоіцца, бо ў нас кепская інфармацыя з Еўракамісіі. Пакуль я не разумею, што да чаго, буду разбірацца, калі вярнуся ў Варшаву. Хтосьці не разумее, што ў такі час, у які мы цяпер жывем, наша інфармацыя вельмі важная з улікам засілля расійскай прапаганды».

На думку дырэктара «Белсата», для расійскага інфармацыйнага ўплыву Беларусь вельмі важная і ўразлівая, у гэтым плане яе ў нейкім сэнсе можна параўнаць з Данбасам, бо і там, і там застаецца высокім узровень саветызацыі.

«Але сур`ёзна адрозненне — гэта тое, што ў Беларусі ёсць карані, якія могуць выратаваць самасвядомасць яе жыхароў, а ў жыхароў Данбаса гэтага няма», — сказала Рамашэўска-Гузы, параіўшы шукаць ратаванне ад Расіі менавіта ў беларускіх гістарычных каранях. 

Агнешка Рамашэўска-Гузы ў снежні 2005 года была дэпартаваная з Беларусі як непажаданая персона за сваю прафесійную дзейнасць.

Наша Ніва, 19 красавіка 2015
 
Дата публикации:19.04.2015
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Белсат Спутниковое телевидение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме