https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія актывісты наведалі Катынь


Беларускія актывісты наведалі Катынь і вярнуліся да беларуска-расійскай мяжы, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Усю дарогу актывістаў суправаджала міліцэйская машына з уключанай мігалкай. Заязджаць у Смаленск ім было забаронена. У Катыні актывістаў пастаянна здымалі на відэа. Пасля прыезду да мяжы яны збіраліся паехаць у Рудню, дзе ўтрымліваюцца Вольга Завадская і яшчэ адзін член каманды, аднак гэта было забаронена.

Нагадаем, 23 жніўня на мяжы з Расіяй пад Смаленскам быў затрыманы аўтобус з прадстаўнікамі розных беларускіх рухаў і партый, якія ехалі ў Катынь ушанаваць памяць загінулых. 23 жніўня — Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму.

Група выехала раніцай і была спыненая ў 12.30. Прадстаўнік расійскай пагранслужбы запатрабаваў ад усіх здаць пашпарты, але грамадзяне Беларусі адмовіліся. Памежнік перапісаў звесткі.

Каля 15.00 аўтобус працягваў заставацца на мяжы. Былі затрыманыя два чалавекі — Вольга Завадская, маці зніклага журналіста Дзмітрыя Завадскага, і яшчэ адзін актывіст. Іх павезлі для высвятлення асобы. Актывіста "БХД" Яўгена Батуру прымусілі зняць майку з надпісам "Стоп — Пуцін".

Аўтобус пратрымалі на мяжы некалькі гадзін і адпусцілі толькі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу "Катынь", у які накіроўваліся актывісты. Нягледзячы на позні час, аўтобус накіраваўся па ранейшым маршруце. Яго суправаджала машына расійскай дарожна-патрульнай службы.

Беларускія грамадскія актывісты планавалі ўскласці кветкі да мемарыяла ахвярам трагедыі 1940 года, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2014
 
Дата публикации:24.08.2014
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1063
 
Ключевые слова:
Катынь Смаленск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме