https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Празорца Фаціма Хадуева: Інфармацыйная вайна настолькі фарміруе свядомасць людзей, што мы робімся рэальным мясам


21 верасня Мінск наведала фіналістка 13-й "Бітвы экстрасэнсаў", журналіст і майстар духоўных практык Фаціма Хадуева.
У інтэрв`ю папулярная празорца расказала, як дапамагае інвалідам, паразважала на тэму, ці патрэбныя перамены ў Беларусі, выказала меркаванне, хто можа дапамагчы ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. 

"Была рада, калі мяне запрасілі ў Беларусь, — кажа яна. — Калі вы зможаце адчуць і палюбіць сваю краіну, вы і атрымаеце ад яе значна большае. Гэта адмысловая тэрыторыя, тут зямля па-іншаму пахне, па-іншаму жыве". 

Паводле слоў Фацімы Хадуевай, ахвотнікаў пагутарыць з ёй асабіста вельмі шмат. За пошукі зніклых яна прынцыпова не бярэцца, бо перакананая: гэтым дарам валодае вельмі абмежаваная колькасць людзей. 

Але, нягледзячы на вечныя раз`езды, здымкі і іншыя справы, Фаціма паспявае дапамагаць не толькі тым, хто звяртаецца, але і, напрыклад, дзецям-інвалідам. 

"Я тлумачу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, што трэба не проста прымаць падарункі ад людзей і іх жаль, — тлумачыць суразмоўніца. — Раблю так, каб яны навучыліся штосьці рабіць, вырабляць — працаваць рукамі і галавой. Мы ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, дзе прадавалі рэчы, зробленыя такімі дзецьмі — вельмі якасна і цікава. Іх проста трэба сацыяльна адаптоўваць". 

Сітуацыю ва Украіне Фаціма бачыць так: "Калі вы прасочыце ўсе мае перамяшчэнні, то ўбачыце, як часта я бываю ў Кіеве. Там звінела ўсё вось гэтай формай разбурэння. Калі штосьці цэлае бурыцца, гэта заўсёды балюча і страшна. Але так склалася… У кожнага чалавека сваё бачанне сітуацыі. Праўду вы зможаце даведацца толькі тады, калі вы там знаходзіцеся, калі вы ўнутры. Вось тое, да чаго дакрануліся, тое і ёсць праўда. А так кожны бачыць па-свойму. Усё залежыць ад таго, хто перадае інфармацыю і якая задача стаіць. 

Інфармацыйная вайна — самая цяжкая вайна. Можна выйграць любы рукапашны бой, можна пайсці сценка на сценку, але інфармацыйная вайна — яна настолькі фарміруе свядомасць людзей, што мы становімся рэальным мясам. Таму я прашу людзей: рабіце толькі свае ацэнкі сітуацыі. Вакол вельмі шмат хлусні, вельмі шмат маніпуляцый. А маніпулююць лёсамі звычайных людзей". 

На думку Фацімы, усё можа вельмі хутка вырашыцца, калі знойдзецца чалавек, які возьме на сябе адказнасць захацець спыніць гэта. "Вы ведаеце, што кантракт або дагавор падпісваецца менш за хвіліну, — заўважае яна. — Але колькі часу ідзе на падрыхтоўку і рэалізацыю гэтага кантракта. Таму проста трэба прыняць рашэнне, а рашэнне пакуль ніхто прыняць не можа ". 

"У любым месцы заўсёды патрэбныя перамены, — адказвае Фаціма на пытанне аб тым, ці наспелі ў Беларусі, якая ведае толькі аднаго нязменнага прэзідэнта, карэнныя змены. — Але маё меркаванне, маё адчуванне, а адчуваю я толькі душой і сэрцам, што вашай рэспубліцы неабходна яшчэ як мага даўжэй заставацца пры цяперашнім прэзідэнце. Хай маё меркаванне будзе суб`ектыўнае. Я ніколі яго (прэзідэнта. — БелаПАН.) не бачыла, не чула, але энергетычна адчуваю, што стабільнасць, якая ёсць у вас, дрэнная для вас ці добрая, — лепшае цяпер, што можа быць. Заўсёды кажуць: добра там, дзе нас няма. Паверце, у вас добра".

БелаПАН, 22 верасня 2014
 
Дата публикации:22.09.2014
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1097
 
Ключевые слова:
Информационная война Фатима Хадуева Экстрасенс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме