https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Займайцеся сэксам і па каханні, і на здароўе


Навукоўцы не стамляюцца паўтараць, што людзям варта рэгулярна займацца сэксам. Брытанскі часопіс палавой медыцыны расказаў пра апытанне мужчын і жанчын, якое выявіла галоўныя плюсы сэксу. Іх аказалася шэсць.
1. Сэкс папярэджвае імпатэнцыі і трэніруе сардэчную мышцу. Пажылыя мужчыны, якія мелі на працягу жыцця рэгулярныя сэксуальныя кантакты, у 3 разы радзей пакутуюць ад праблем з сэрцам і патэнцыяй у старэйшым узросце. Навукоўцы падлічылі: калі займацца сэксам тры разы на тыдзень і часцей, то верагоднасць інфаркту і інсульту зніжаецца ўдвая.

2. Сэкс пазбаўляе ад стрэсу і дэпрэсіі. Асабліва гэта актуальна для жанчын. Гармон прастагландзін, які змяшчаецца ў семені, пранікаючы ў жаночыя палавыя шляхі, ураўнаважвае вытворчасць жаночых гармонаў, засцерагае ад гарманальных выбухаў.

3. Добры сэкс — выдатная фізічная трэніроўка.

4. Рэгулярны сэкс умацоўвае імунітэт, дзякуючы выпрацоўцы імунаглабуліну А. У людзей, якія займаюцца сэксам мінімум адзін раз на тыдзень, узровень антыцелаў імуна-
глабуліну павышаецца на 30% — а менавіта ж антыцелы робяць імунную сістэму мацнейшай.

5. Актыўнае палавое жыццё амалоджвае арганізм вонкава і знутры. Ад заняткаў сэксам павялічваецца хуткасць цыркуляцыі крыві і, адпаведна, узмацняецца кіслародны абмен у тканках. Менавіта гэта тлумачыць, што пасля сэксу мы нібыта свецімся знутры.

6. Як вызначылі навукоўцы, пры рэгулярных палавых кантактах працягласць жыцця павялічваецца. Гэта і не дзіўна, калі памятаць пра папярэднія пяць плюсоў.

Звязда, 23 жніўня 2011
 
Дата публикации:23.08.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:3185
 
Ключевые слова:
Британские учёные Любовь Секс Здоровье Долгожительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме