https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мабільныя тэлефоны робяць мужчын бясплоднымі?


Мужчыны, якія плануюць завесці дзіця, павінны скараціць час гутарак па мабільным тэлефоне. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Каралеўскага ўніверсітэта ў Канадзе.
Яны ўстанавілі, што актыўныя карыстальнікі сотавых могуць мець нізкую якасць спермы, а гэта прыводзіць да бясплоддзя, піша Thе Dаіlу Mаіl.

Група спецыялістаў вызначыла: электрамагнітныя хвалі, якія выпраменьваюць трубкі, складаным чынам злучаны з мужчынскімі гармонамі. Кіраўнік даследвання доктар Рэні Шэмул канстатуе: "Мужчыны, якія размаўляюць па тэлефоне, маюць больш высокі ўзровень цыркулюючага тэстастэрону, але адначасова з гэтым у іх паніжаныя паказчыкі лютэінізуючага. Гэты гармон іграе важную ролю з пункту гледжання рэпрадукцыі. Ён выпрацоўваецца гіпофізам".

Мяркуючы па ўсім, электрамагнітныя хвалі мабільных тэлефонаў, могуць аказваць падвойнае ўздзеянне на ўзровень мужчынскіх гармонаў і фертыльнасць. Так, яны здольныя павялічваць лік клетак у яечках, якія выпрацоўваюць тэстастэрон, аднак яны ж паніжаюць узровень ЛГ, што выдзяляецца гіпофізам. Гэта можа заблакаваць пераўтварэнні асноўнага тыпу тэстастэрону ў больш актыўную, магутную форму тэстастэрону, звязаную з вытворчасцю спермы і фертыльнасцю.

Звязда
21 траўня 2011
 
Дата публикации:22.05.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2435
 
Ключевые слова:
Демография Здоровье Мобильные телефоны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме