https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дакрануўся да кнопкі ў ліфце — адразу памый рукі


Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што на кнопках ліфтоў знаходзіцца прыкладна ў 35 разоў больш бактэрый, чым на стульчаку ў грамадскай прыбіральні.
Даследчыкі з Арызонскага ўніверсітэта правялі бактэрыялагічны аналіз паверхні кнопак у ліфтах атэляў, банкаў, офісаў і аэрапортаў, падчас якога высветлілася, што на адным квадратным сантыметры кнопкі «жывуць» у сярэднім 313 калоніеўтваральных адзінак бактэрый (КОЕ). На такой жа плошчы стульчака ў грамадскай прыбіральні можна знайсці ў сярэднім восем КОЕ. Падчас далейшага аналізу высветлілася, што сярод мікробаў на кнопках ліфтоў часта прысутнічаюць і хваробатворныя бактэрыі — пераважна кішэчнай групы.

Даследчыкі тлумачаць, што ў будынках з вялікай колькасцю наведвальнікаў да кнопак пастаянна дакранаюцца дзясяткі людзей, за кошт чаго і адбываецца абмен разнастайнымі мікраарганізмамі. Нават пры рэгулярным ачышчэнні кнопак патэнцыял мікробнага росту на іх застаецца вельмі высокім.

Падчас папярэдніх даследаванняў на аналагічныя тэмы было ўстаноўлена, што клавіятуры камп’ютараў у чатыры разы больш брудныя, чым стульчакі, а мабільныя тэлефоны ў 18 разоў больш брудныя, чым рукаяткі бачкоў у грамадскіх прыбіральнях.

Падрыхтавала Надзея Нікалаева
Звязда   5 кастрычнiка 2010


 
Дата публикации:05.10.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2712
 
Ключевые слова:
Гигиена Санитария Здоровье Сотовый телефон Клавиатура компьютера
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме