https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Андрэй Савіных: Нельга маскіраваць агрэсіўныя планы развагамі пра бяспеку


Пралогам да спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне стала пашырэнне НАТА на ўсход, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных на пасяджэнні агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы ПА АБСЕ.
«Я хацеў бы заявіць, што пралогам да спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая праходзіць ва Украіне, стала пашырэнне НАТА на ўсход, якое суправаджалася размяшчэннем наступальных узбраенняў. Сёння больш за 30 тыс.салдат НАТА, узброеных наступальнай зброяй, сканцэнтравана паблізу граніц Беларусі, — сказаў Андрэй Савіных. — У Беларусі добра памятаюць масіраваныя бамбардзіроўкі авіяцыяй НАТА мірных сербскіх гарадоў. Я не ведаю, як яшчэ можна ахарактарызаваць памяць, якая працуе па прынцыпе: тут памятаю, а тут не памятаю. Я ўпэўнены, што такая памяць не дапаможа ўрэгуляванню, думаць пра якое прапануе старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфганг Саботка».

«У сувязі з гэтым заявы аб тым, што наш рэгіён спаўзае ў невядомасць, павінны як мінімум суправаджацца прызнаннем аб тым, што становішча Хельсінскага дакумента метадычна знішчаецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, — дапоўніў беларускі парламентарый. — Як можна апеляваць палажэннем Хельсінскага дакумента, калі краіны Захаду, перш за ўсё краіны НАТА, не хочуць выконваць яго краевугольны камень, звязаны з бяспекай. Нельга забяспечваць сваю бяспеку ў шкоду бяспецы суседа. Ад сябе яшчэ дадам, што нельга таксама маскіраваць свае агрэсіўныя планы развагамі пра бяспеку. І асабліва алагічным выглядае заява брытанскага дэпутата, які прапанаваў выключыць Беларусь і Расію з гэтай арганізацыі. Няўжо вы настолькі ігнаруеце логіку, што не разумееце: сыход гэтых дзвюх краін будзе ў рэальнасці азначаць спыненне любога сэнсу для гэтай арганізацыі. Вы ў рэшце рэшт заўсёды можаце праводзіць свае паміжсабойчыкі у штаб-кватэры НАТА».

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене. Яе ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Сёння беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у мерапрыемствах першага дня 22-га зімовага пасяджэння асамблеі: сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў, а таксама пасяджэннях Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі і па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Нягледзячы на правакацыі ўкраінскай дэлегацыі, Андрэю Савіных удалося выступіць на пасяджэнні агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы.

Звязда, 23 лютага 2023
 
Дата публикации:23.02.2023
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:565
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Геополитика Украина НАТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме