https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад`езд Пасла Кыргызстана


Пасол Кыргызстана ў Беларуси Ішэнкуль Балджурава часова адклікана ў Бішкек для кансультацый.
Пра гэта БелаПАН паведаміла інфармаваная крыніца ў Мінску.

Кіраўнік апарату часовага ўрада Кыргызстана Эдыль Байсалаў у сваю чаргу паведаміў, што "бачыў Балджураву ў Бішкеку тыдзень таму", але дзе яна зараз, ён не ведае. Пры гэтым Байсалаў падкрэсліў, што размова пра адкліканне пасла з Беларусі не ідзе: "Пасол не знята, яна працуе. Новы ўрад праводзіў у Бішкеку кансультацыі. Ніякага пагаршэння адносінаў з Беларуссю няма".

Атрымаць каментарый у пасольстве Кыргызстана ў Мінску пакуль не ўдалося.

Нагадаем, 13 мая супрацоўнікі беларускага пасольства ў Кыргызстане пакінулі гэтую краіну з меркаванняў бяспекі: на працягу красавіка—мая каля будынка пасольства ў Бішкеку праходзілі пікеты з патрабаваннямі выдаць Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі, новым уладам Кыргызстана. Ад`езд дыпламатаў з Бішкека прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў часовай мерай, звязанай "выключна з пагрозай іх жыццю і бяспецы". "Пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія дзейнічаюць у Кыргызстане і якіх ніхто не кантралюе", — растлумачыў прэс-сакратар.

13 мая прыхільнікі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева захапілі будынкі адміністрацый трох з сямі абласцей Кыргызстана — Ошскай, Баткенскай і Джалал-Абадскай.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, на падставе якой скінуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. "Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць дарэмныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <...> Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ размаўляць з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі".

Часовы ўрад Кыргызстана заяўляе, што мае намер дамагацца экстрадыцыі Бакіева. Адпаведны запыт ужо паступіў у Генеральную пракуратуру Беларусі.

Мінск, 14 мая.  Таццяна Каравянкова,   БелаПАН.

 
Дата публикации:14.05.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:9297
 
Ключевые слова:
Бакиев Кыргызстан Балджурова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме