https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Князя Манака Альбера II з нацыянальным святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2021 год — асаблівы для Беларусі і Манака: краіны святкуюць першую, хай пакуль і невялікую юбілейную дату — пяцігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, памятаючы пры гэтым, што хроніка ўзаемадзеяння паміж імі сыходзіць глыбока ў гісторыю.

«За гэты непрацяглы час пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін мы ўжо дамагліся некаторых поспехаў, многае яшчэ трэба будзе зрабіць у будучыні. Галоўнае, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі заўсёды грунтавалася на прынцыпах павагі, даверу, зацікаўленасці ў рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з улікам аднаго з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі як Беларусі, так і Манака развіццё кантактаў у сферы спорту можа стаць пунктам судакранання інтарэсаў і раскрыць новыя перспектывы двухбаковых адносін.

Прэзідэнт пажадаў Князю Манака і яго сям’і добрага здароўя і поспехаў, а народу гэтай краіны — міру і дабрабыту.

Звязда, 19 лістапада 2021
 
Дата публикации:19.11.2021
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Поздравление Монако
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме