https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Беларусі расцэньвае як умяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы ўвядзенне візавых абмежаванняў для шэрага беларускіх службовых асоб


Аб гэтым заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, каментуючы ўведзеныя 17 студзеня дзярждэпартаментам ЗША візавыя абмежаванні ў адносінах да беларускіх службовых асоб.
"Настаў новы год, а палітыка дзярждэпартамента ЗША засталася старой, - сказаў Аатоль Глаз. - Расцэньваем прынятае рашэнне як умяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, як спробу аказаць націск на судовую сістэму нашай краіны".

На думку афіцыйнага прадстаўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, выклікае толькі шкадаванне той факт, што амерыканскія дыпламаты, якія, па ідэі, павінны займацца пошукам кампрамісаў, ніяк не могуць спыніцца і прадаўжаюць разгортваць спіраль эскалацыі.

"Безумоўна, мы будзем вымушаны адрэагаваць на гэты недальнабачны і памылковы крок", - сказаў ён.

"Але яшчэ больш выклікае шкадаванне факт поўнай адсутнасці ў Дзярждэпартаменце ЗША больш-менш талковых спецыялістаў па Беларусі, якія маглі б праінфармаваць сваё кіраўніцтва аб рэальнай сітуацыі ў нашай краіне, аб тым, чым жыве беларускі народ і каго ён падтрымлівае, - прадоўжыў прэс-сакратар. - З іншага боку, адкуль гэтым спецыялістам узяцца, калі амерыканскае пасольства ў Мінску практычна ўжо год як не знаходзіцца? Хоць інфармацыя аб рэальным стане спраў у Беларусі ў амерыканскага боку ёсць".

"Згодна з нядаўнім апытаннем, праведзеным Міжнародным рэспубліканскім інстытутам - амерыканскім інстытутам, заўважце, - 71 працэнт беларусаў даверыў бы кіраванне Беларуссю ў будучым цяперашняй уладзе, і толькі 7 працэнтаў - апазіцыі. Ну і каго, атрымліваецца, падтрымлівае Дзярждэпартамент ЗША?" - задаў рытарычнае пытанне Анатоль Глаз.

Ён рэзюмаваў: "Нежаданне бачыць факты прыводзіць да памылковых рашэнняў. І вельмі сумна і трывожна, калі памылковыя рашэнні прымаюцца такой дзяржавай, як ЗША".

18 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2023
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:605
 
Ключевые слова:
Санкции США Суверенитет Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме