https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта асаблівая місія. Паколькі вы фарміруеце імідж дзяржавы і стаўленне да яе жыхароў іншых краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны. Сёння ад вашай рэзультатыўнай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што з`яднанаму калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць краіны і народа.

22 студзеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Профессиональные праздники День дипломатического работника Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме