https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нягледзячы на складаную агульнасусветную сітуацыю, беларуска-індыйскае супрацоўніцтва працягвае развівацца ў пазітыўным напрамку


Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў на 11-м пасяджэнні беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі ў Нью-Дэлі.
«Нягледзячы на значную геаграфічную аддаленасць нашых дзяржаў, Беларусь разглядае развіццё поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Індыяй як адно з прыярытэтных кірункаў сваёй знешняй палітыкі, — сказаў кіраўнік МЗС. — Справядліва кажуць, што шчырасць у адносінах і праўдзівая камунікацыя — гэта прыкметы сяброўства. Менавіта так могуць быць ахарактарызаваны беларуска-індыйскія адносіны».

Паводле яго слоў, за апошнія 30 гадоў дзве краіны ўмацавалі супрацоўніцтва практычна ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, дасягнулі якасна высокага і эфектыўнага ўзроўню двухбаковых кантактаў. У прыватнасці, у жніўні гэтага года ў Нью-Дэлі адбыўся сёмы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. У Беларусі чакаюць візіт прэм’ер-міністра Індыі Нарэндра Модзі.

«Вельмі важна, што ў нашых краін няма закрытых для абмеркавання тэм. Мы супадаем у сваіх памкненнях і нацэленасці на больш цеснае двухбаковае супрацоўніцтва», — падкрэсліў міністр. Ён згадаў, у прыватнасці, аб адкрыцці летась Генеральнага консульства Беларусі ў Мумбаі для прасоўвання бізнес-кантактаў, развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва і больш цеснага ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў.

Уладзімір Макей таксама звярнуў увагу, што ўрадам Беларусі адобрана дарожная карта па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва з Індыяй. Нягледзячы на тое, што яна прызначаная для ўнутранага карыстання і рэалізацыі беларускімі міністэрствамі і кампаніямі ва ўзаемадзеянні з індыйскім бокам, дакумент знайшоў прамое адлюстраванне ў пратаколе 11-га пасяджэння міжурадавай камісіі. «Радуе, што, нягледзячы на складаную агульнасусветную сітуацыю, беларуска-індыйскае супрацоўніцтва працягвае развівацца ў пазітыўным ключы», — заявіў кіраўнік МЗС.

Цяперашняе пасяджэнне міжурадавай камісіі ён лічыць гістарычным, бо яно павінна замацаваць дасягнутыя вынікі, вызначыць перспектыўныя праекты і прыцягнуць увагу бакоў да стратэгічных сфер узаемадзеяння.

«Запэўніваю, што ўсе прапановы па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва, уключаныя ў выніковы пратакол міжурадкамісіі, атрымаюць адпаведную рэакцыю і ўвагу беларускага боку», — падкрэсліў міністр.

Звязда, 10 лістапада 2022
 
Дата публикации:10.11.2022
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:900
 
Ключевые слова:
Индия Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме