https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні міждзяржаўных сувязяў з Зімбабве


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабве Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём незалежнасці.
"Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні міждзяржаўных сувязяў, актывізацыі эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Зімбабве", — прыводзіць віншаванне прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дасягнутыя сёлета дамоўленасці ў сельскагаспадарчай і прамысловай сферах будуць садзейнічаць найбольш паспяховаму развіццю двухбаковых адносін і пераходу беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.

Нядаўна Зімбабве наведала беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам.

13 сакавіка паводле вынікаў візіту Шэйман праінфармаваў Лукашэнку, што ў Зімбабве "дасягнутыя дамоўленасці і падпісаныя кантракты на суму прыблізна 58 млн долараў, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на 43 млн долараў і тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн долараў". Гаворка ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцяў беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2018
 
Дата публикации:18.04.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Зимбабве Товары из Беларуси Товарооборот День независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме