https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да Дня франкафоніі пасольства Францыі ў Беларусі падрыхтавала серыю мерапрыемстваў у галіне гастраноміі, тэатра, музыкі, гісторыі і кіно


Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Францыі.
Да Дня франкафоніі і французскай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 20 сакавіка, пасольства Францыі ў Беларусі падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў у галіне гастраноміі, тэатра, музыкі, гісторыі і кіно.

Свята франкафоніі спрыяе развіццю і папулярызацыі франкамоўных культур з дапамогай самых разнастайных культурных мерапрыемстваў.

Так, увечары 5 сакавіка ў рэстаране-бровары "Сябры" пройдзе канцэрт французскай групы Le Bal des Martinne, 10 сакавіка ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова з удзелам вядомага скрыпача Нікаля Датрыкура (Францыя) і віяланчэліста Мікаэля Самсонава (Беларусь — Германія).

Фотавыстава "Падарожжа па Франкафоніі" пройдзе з 5 па 28 сакавіка ў зале чакання аддзела віз пасольства Францыі. "Гэтая выстава дазволіць публіцы адкрыць для сябе цудоўныя фатаграфіі маладога француза Фларыяна Карубі (добраахвотніка ЮНЕСКА ў Беларусі), зробленыя ім падчас яго шматлікіх падарожжаў па краінах франкафоніі", — адзначаецца ў паведамленні.

7 сакавіка ў Французскай медыятэцы пройдзе "Гадзіна казкі", прысвечаная Канадзе. Падчас мерапрыемства часовы павераны ў справах Канады ў Польшчы Джэрэмі Уолес прадставіць франкамоўным школьнікам казку вядомага канадскага аўтара Рока Кар`е. Пасля прагляду анімацыйнага кароткаметражнага фільма пад назвай "Швэдар", прадстаўленага Нацыянальным саветам Швейцарыі па кінематаграфіі, Уолес раскажа аб Канадзе, канадскай літаратуры і адкажа на пытанні маленькіх франкафілаў.

20 сакавіка ў Брэсцкай філармоніі адбудзецца канцэрт французскага піяніста Аліўе Мулена. "Французскі музыкант здзівіць брэсцкую публіку віртуознай інтэрпрэтацыяй твораў кампазітараў Ліста, Дэбюсі і Равеля", — падкрэслівае прэс-служба пасольства Францыі.

Пасол Францыі Дзідзье Канес 21 сакавіка сустрэнецца за сняданкам з 15 франкамоўнымі студэнтамі мінскіх ВНУ для "дыскусіі на надзённыя тэмы".

У гэты ж дзень французскі дыпламат адкрые гастранамічную вячэру "Смак Францыі". Мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўжо чацвёрты раз, у ім возьмуць удзел 14 мінскіх і адзін гомельскі рэстаран, а таксама кулінарная школа "O ede.by". Кожны з рэстаранаў распрацаваў меню з улікам усёй шматграннасці, вытанчанасці і самабытнасці французскай кухні.

28 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца гала-канцэрт у гонар Дня франкафоніі.

З падрабязнай праграмай мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня франкафоніі, можна азнаёміцца на сайце пасольства Францыі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2018
 
Дата публикации:05.03.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Мінск Франция Франкофония Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме