https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Украіны быў выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з выказваннямі адносна вучэнняў "Славянскае братэрства — 2017"


Аб гэтым паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім 26 чэрвеня быў выкліканы ў беларускае МЗС "у сувязі з тэндэнцыйнымі выказваннямі ў СМІ ў дачыненні да вучэнняў "Славянскае братэрства — 2017".

Беларуска-расійска-сербскія тактычныя вучэнні "Славянскае братэрства — 2017" прайшлі 6—14 чэрвеня пад Брэстам. У іх было задзейнічана больш за 800 ваеннаслужачых і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі. Адной з галоўных мэтаў вучэнняў называлася "адпрацоўка пытанняў сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам, а таксама павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння падраздзяленняў у складзе штатных і зводных шматнацыянальных падраздзяленняў пры выкананні розных вучэбна-баявых задач".

19 чэрвеня на канферэнцыі Ostrogorski Forum у Мінску пасол Украіны Ігар Кізіма заявіў, што на вучэннях "Славянскае братэрства — 2017" назіральнікі змаглі ўбачыць толькі "тэатралізаваны паказ", а самі вучэнні прайшлі без міжнароднага назірання. Украінскі дыпламат заклікаў улады Беларусі да большай адкрытасці ў сувязі з падрыхтоўкай беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў "Захад-2017".

"Паслу Украіны было паказана на тое, што зробленыя ім заявы не адпавядаюць высокаму ўзроўню дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, з`яўляюцца некарэктнымі і ўтрымліваюць неабгрунтаваныя абвінавачанні Рэспублікі Беларусь у невыкананні мер даверу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ", — паведамляе прэс-служба МЗС.

Увага пасла была звернутая на тое, што вучэнні "Славянскае братэрства — 2017" праводзіліся "ў поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і абавязацельствамі Беларусі ў межах АБСЕ". "Пры гэтым запрашэнне ваенных аташэ, тым ліку Украіны, на гэтае вучэнне з`яўлялася выключна жэстам добрай волі з беларускага боку, што сведчыла аб высокай транспарэнтнасці мерапрыемства", — адзначаецца ў паведамленні.

МЗС падкрэслівае: у адпаведнасці з ініцыятывай кіраўніка дзяржавы аб стварэнні "пояса добрасуседства" Беларусь "нязменна дэманстравала ў дачыненні да сваіх украінскіх суседзяў ваенныя давер і адкрытасць". "Паводле нашага запрашэння ваенныя назіральнікі Украіны, як і іншых суседніх дзяржаў, назіралі за актыўнымі фазамі ўсіх асноўных ваенных вучэнняў — ад "Нёман-2001" да "Захад-2013". Важна ўлічыць, што ў поўнай адпаведнасці з нашымі міжнароднымі абавязацельствамі мы маглі б не запрашаць на іх замежных прадстаўнікоў", — адзначаецца ў паведамленні.

МЗС звяртае ўвагу, што "ў гэты перыяд Украіна ні разу не запрашала ваенных назіральнікаў з Беларусі для назірання за самай буйной ваеннай дзейнасцю, якая праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі". "Акрамя таго, прадстаўнікі апарату ваеннага аташэ Рэспублікі Беларусь ва Украіне з 2013 года не запрашаліся ні на адны ваенныя шматнацыянальныя або нацыянальныя вучэнні, якія праводзяцца на ўкраінскай тэрыторыі", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Пры гэтым "беларускі бок разлічвае на працяг канструктыўнага дыялогу ў сферы абароны і бяспекі ў рэгіёне", заяўляюць у МЗС.

БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:26.06.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Украина Военные учения "Славянское братство-2017"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме