https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бяспека не можа быць забяспечана без супрацоўніцтва


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 снежня сустрэўся з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.
***
"Мы з вамі дамаўляліся, што ў любы зручны час пры вашым жаданні можам сустрэцца і абмеркаваць старыя і новыя пытанні, якія ўзніклі, якія, магчыма, яшчэ ўзнікнуць. І, прытрымліваючыся дамоўленасці і абяцанняў, сёння сустракаюся з вамі і чакаю шчырай размовы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што напярэдадні сустрэчы былі абазначаны дзве асноўныя тэмы для абмеркавання - правядзенне ў будучым годзе ў Мінску сесіі ПА АБСЕ і пытанні выбараў, што адбыліся ў Беларусі.

Прынята рашэнне аб правядзенні ў сярэдзіне будучага года сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, нагадаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Пытанне бяспекі і супрацоўніцтва павінна гучаць менавіта ва ўзаемасувязі - бяспекі не можа быць без супрацоўніцтва. Як у нас кажуць, калі мы будзем воўкам глядзець адзін на аднаго, не будзем супрацоўнічаць і будзем, як раней, размаўляць праз агароджу, то ні аб якой бяспецы ў гэтым рэгіёне размовы быць не можа".



"Мы павінны ўсё зрабіць для таго, каб засцерагчы ад небяспекі наш рэгіён, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вы не горш за мяне ведаеце, што адбываецца ў свеце, вы гэта бачыце: кожны дзень - дзень напружанасці ў міжнародных адносінах, і мы з вамі павінны цаніць наш рэгіён, вашу радзіму і Беларусь як бяспечныя, добрыя краіны, дзе можна спакойна жыць і больш-менш нармальна працаваць".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што маючая адбыцца ў беларускай сталіцы сесія ПА АБСЕ павінна стаць важным крокам для далейшага забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.

20 снежня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1185
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Выборы в Беларуси Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме