https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка і Эрдаган у сумесным камюніке абазначылі прыярытэтныя напрамкі для развіцця супрацоўніцтва


Прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган па выніках афіцыйных перагавораў у Мінску падпісалі сумеснае камюніке, у якім выказаліся за пашырэнне і паглыбленне двухбаковых сувязей па шэрагу прыярытэтных напрамкаў.
Бакі маюць намер узмацніць каардынацыю і развіццё супрацоўніцтва ў знешняй палітыцы, уключаючы ўзаемную падтрымку кандыдатур у рамках міжнародных арганізацый, працаваць над павелічэннем аб`ёмаў і дыверсіфікацыяй структуры ўзаемнага тавараабароту, ажыццяўляць сумесны пошук новых сфер эканамічнага ўзаемадзеяння ў мэтах дынамічнага росту нацыянальных эканомік і павышэння ўзроўню жыцця грамадзян абедзвюх дзяржаў.

Выказаны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва ў машынабудаванні, станкабудаванні, аграпрамысловым комплексе, транспартнай і лагістычнай сферах, дрэваапрацоўчай і тэкстыльнай прамысловасці.

Сярод прыярытэтаў умацаванне вытворчай кааперацыі, забеспячэнне паспяховага функцыянавання сумесных прадпрыемстваў і рэалізацыя новых праектаў на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, прасоўванне сумесна вырабленай прадукцыі на рынкі трэціх краін, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для пашырэння кантактаў паміж беларускімі і турэцкімі дзелавымі коламі, актывізацыя ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат абедзвюх дзяржаў.

Асобнымі пунктамі ў сумесным камюніке значацца ўмацаванне навукова-тэхнічнага, тэхналагічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, развіццё супрацоўніцтва ў галіне культуры, мастацтва і адукацыі, уключаючы адкрыццё на ўзаемнай аснове культурных цэнтраў.

Акрамя таго, у лік прыярытэтных напрамкаў увайшлі развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін і міжрэгіянальных сувязей, больш шырокае выкарыстанне інстытута ганаровых консулаў для рэалізацыі праграм рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнты пагадзіліся ў двухбаковым парадку аказваць неабходнае садзейнічанне ў мэтах хутчэйшага вырашэння пытанняў паляпшэння ўмоў размяшчэння пасольстваў у Анкары і Мінску і выказалі задавальненне падпісанымі ў ходзе візіту дакументамі.

Прэзідэнт Беларусі самым рашучым чынам асудзіў спробу ваеннага перавароту ў Турцыі і выказаў словы падтрымкі выбранаму дэмакратычным шляхам ураду. Прэзідэнт Турцыі ў сваю чаргу выказаў задавальненне ў сувязі з прыхільнасцю Беларусі да дэмакратычных прынцыпаў.

Зыходзячы з узаемнага імкнення да далейшага ўмацавання доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва, прэзідэнты канстатавалі пазітыўную дынаміку развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй і праявілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым падтрыманні рэгулярнага двухбаковага палітычнага дыялогу на ўсіх узроўнях, уключаючы самы высокі.

У сумесным камюніке адзначаны новыя магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных адносін у сувязі з членствам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама наяўнасцю ў Турцыі мытнага саюза з Еўрапейскім саюзам.

Што датычыцца сферы міжнародных адносін, Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган акцэнтавалі ўзаемную перакананасць у тым, што толькі бесперашкодны, раўнапраўны і канструктыўны дыялог можа садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў.

Кіраўнікі дзяржаў асудзілі любыя віды тэрарызму, падкрэслілі важнасць міжнароднага ўзаемадзеяння ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, незаконным абаротам наркатычных сродкаў і зброі, у процідзеянні распаўсюджванню ўсіх форм экстрэмізму і дыскрымінацыі, праяў насілля.

11 лістапада 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Беларусь-Турция Сотрудничество Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме