https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макей: Мы стараемся зразумець логіку краін Балтыі і Польшчы пры размяшчэнні на іх тэрыторыі кантынгенту НАТА


Стэнаграму падыходу міністра да прэсы публікуе сайт МЗС Беларусі.
"На жаль, няма пакуль шчырага дыялогу паміж геапалітычнымі гульцамі, паміж ЗША і Расіяй, паміж НАТА і Расіяй. І мы лічым, што гэта адна з галоўных праблем", — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Варшаве 10 кастрычніка па выніках сустрэчы з польскім калегам Вітальдам Вашчыкоўскім. 

Паводле слоў Макея, на перамовах бакі надалі вялікую ўвагу і значны час абмеркаванню пытанняў бяспекі ў Еўропе. "Мы адмоўна ацэньваем тое, што адбываецца цяпер у нашым рэгіёне. Негатыўна ў тым плане, што мы лічым, што гонка ўзбраенняў, якая ўжо абазначылася, тое, што адбываецца назапашванне дадатковых воінскіх кантынгентаў на ўсходзе і на захадзе, не спрыяе большай бяспецы ў рэгіёне. Мы не хацелі б, каб гэтыя падзеі прывялі да ўтварэння новых размежавальных ліній, узмацненню гэтых ліній. Наадварот, мы хацелі б, каб паміж НАТА і Расіяй быў вельмі адкрыты, транспарэнтны і шчыры дыялог", — адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

Пры гэтым Макей падкрэсліў, што Беларусь не вітае размяшчэнне дадатковага вайсковага кантынгенту НАТА ў Польшчы і балтыйскіх дзяржавах. "Але мы разумеем, што не можам прадухіліць гэтую тэндэнцыю і стараемся зразумець логіку нашых польскіх і прыбалтыйскіх партнёраў. Нам не хочацца верыць, што НАТА мае ў сваіх планах здзейсніць нейкую агрэсію ў дачыненні да Беларусі, зусім не. Мы спадзяемся, што гэтыя часы сышлі ў мінулае. Але, тым не менш, мы таксама думаем пра павышэнне боегатоўнасці нашых узброеных сіл, пра прыняцце на ўзбраенне новых сістэм узбраенняў і гэтак далей", — сказаў міністр.

Паводле слоў Макея, беларускі бок не ўспрымае размяшчэнне ў суседніх дзяржавах дадатковага кантынгенту НАТА як прамую ваенную пагрозу. "Але мы лічым гэта пэўным выклікам і думаем пра метады адэкватнага рэагавання на гэтыя пагрозы", — сказаў на заканчэнне кіраўнік МЗС.

Макей здзейсніў рабочы візіт у Варшаву 10 кастрычніка па запрашэнні польскага калегі Вітальда Вашчыкоўскага. Візіт быў прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:11.10.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Евросоюз НАТО Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме